Грамадства1313

Лукашэнка падпісаў новы рэпрэсіўны закон. Сярод іншага ўводзяць адказнасць за «дыскрэдытацыю Узброеных сіл і іншых ваенізаваных арганізацый»

Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» мае заяўленай мэтай «узмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці».

Гэтым законам прадугледжваецца распаўсюджванне крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, на ўсіх асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пры гэтым, калі «здрадзіць дзяржаве» дзейная службовая асоба ці вайсковец, то яго могуць пакараць і смерцю.

За «шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай накіраванасці» цяпер будуць спаганяць драконаўскія штрафы — у памеры да 50 тыс. базавых велічынь (гэта да больш за 700 тысяч даляраў). 

Паводле расійскага ўзору ўводзіцца крымінальная адказнасць за «прапаганду тэрарызму, дыскрэдытацыю Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў, ваенізаваных арганізацый», а таксама за «парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў».

Тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні здрады дзяржаве, змове ці іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, павялічваюць з трох да дзесяці сутак.

У той жа час прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія «ажыццяўлялі падрыхтоўку да нападу на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, або да здзяйснення дыверсіі, але якія адмовіліся ад сваіх намераў і якія аказалі садзейнічанне ў прадухіленні названых злачынстваў».

Таксама, як заяўлена, у Крымінальна-працэсуальны кодэкс уносяцца асобныя карэкціроўкі, абумоўленыя практыкай яго прымянення.

Каментары13

  • Дыягназ
    09.03.2023
    Рэпрэсіўны паравозік крывавага аграфюрэра ляціць у чорную дзірку. Упэўненыя ў сабе дыктатары так не паводзяцца.
  • ...
    09.03.2023
    Ды якая розніца, што там сабе ўводзяць, усё роўна караюць, каго захочуць і як захочуць. Што ёсць у іх закон, што няма.
  • Абу
    09.03.2023
    Што з тварам, ахвотныя адпомсціць прадажным чыноўнікам і здраднікам у пагонах пасля падзення рэжыма? Іх жа ўсіх расстраляюць яшчэ да гэтага :)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Выйшаў тызер-трэйлер фільма «Страчаны аўтобус» пра пажары ў Каліфорніі з Мэцью Макконахі ў галоўнай ролі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць