Грамадства22

Больш за 8 тысяч грамадзян Беларусі маюць па два беларускія пашпарты. Як гэта і навошта?

У Беларусі зараз дазволена атрымліваць адразу два біяметрычныя пашпарты, чым карыстаюцца некаторыя грамадзяне, якія часта ездзяць за мяжу, паведаміў намеснік начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Павел Хрышчановіч, піша «Спутнік».

Прадстаўнік МУС растлумачыў, што два пашпарты патрэбны, каб адзін здаць у пасольства на атрыманне візы, а другім карыстацца ў гэты час унутры краіны.

«Мы прапанавалі атрымаць грамадзянам два зусім ідэнтычныя пашпарты, але, вядома, з рознымі нумарамі», — сказаў Павел Хрышчановіч.

Ён дадаў, што такой опцыяй скарысталася больш як 8 тысяч чалавек.

А ўсяго для выезду выдадзена больш за 135 тысяч біяметрычных пашпартоў.

Грамадзяне Беларусі могуць атрымліваць біяметрычныя дакументы па жаданні. Але для замежных грамадзян, якія пастаянна жывуць у краіне, гэта абавязкова. Калі скончыўся дазвол на жыхарства, можна атрымаць толькі ID-карту.

У цэлым біяметрычныя дакументы ёсць прыкладна ў 2 % насельніцтва.

ID-карту, як растлумачыў Павел Хрышчановіч, першы раз можна атрымаць толькі па месцы рэгістрацыі, а потым ужо ў любым рэгіёне краіны або ў сталіцы.

Намеснік дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Ягор Воранаў дадаў, што плануецца ўвесці ідэнтыфікацыю ў дзяржаўных анлайн-сэрвісах праз ID-карту. Для гэтага будуць патрэбны толькі карта і смартфон з чыпам NFC.

Каментары2

  • Проста жыхар
    15.03.2023
    "Прадстаўнік МУС растлумачыў, што два пашпарты патрэбны, каб адзін здаць у пасольства на атрыманне візы, а другім карыстацца ў гэты час унутры краіны."

    Нейкую лухту ён патлумачыў. Унутры Беларусі замест пашпарта выкарыстоўваецца ідэнтыфікацыйная картка, а біяметрычны пашпарт толькі за мяжой. Сапраўды, 2 біяметрычныя пашпарты можна зрабіць, але гэта мае сэнс толькі ў выпадку частых вандровак за мяжу. Напрыклад, пакуль адзін з пашпартоў знаходзіцца ў пасольстве для афармлення візы, па другім можна выязджаць за мяжу (але толькі ў тыя краіны, дзе бязвіз, або па іншай візе ў другім пашпарце, бо візы паміж пашпартамі не сінхранізуюцца).
  • не такі як ёсць
    15.03.2023
    Так і на рыбакоў хутка увагу звернуць: апускаюць видети ли чарвякоў у ваду - трэніруюць для выканання падводных дыверсій.

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць