Грамадства88

Апублікаваная праграма «Белай Русі» трохі адрозніваецца ад праекта. Але змены надта красамоўныя

«Белая Русь» апублікавала сваю праграму. У зацверджанай праграме, у параўнанні з раней апублікаваным праектам, зʼявіліся дзве прынцыповыя змены, заўважыў «Спутник».

Устаноўчы з'езд партыі «Белая Русь»

У новай апублікаванай праграме наўпрост гаворыцца, што «Белая Русь» абʼядноўвае прыхільнікаў Лукашэнкі.

«БП «Белая Русь» пазіцыянуе сябе як абʼяднанне прыхільнікаў Першага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якое імкнецца захаваць і развіць яго ідэі і прынцыпы пабудовы суверэннай беларускай дзяржавы», — так напісана ў праграме, размешчанай на сайце партыі.

У праекце праграмы Лукашэнка не згадваўся.

Таксама ў праекце адной з эканамічных мэт было заяўлена «ліквідаванне залежнасці ад знешніх рынкаў, у першую чаргу ад паставак вуглевадароднай сыравіны». У канчатковай рэдакцыі фразу аб вуглевадародах прыбралі. Гаворыцца толькі пра устараненне залежнасці ад негатыўных знешніх фактараў і дыверсіфікацыю экспартных патокаў.

Новая пралукашэнкаўская партыя была заснаваная на зʼездзе 18 сакавіка 2023 года ў Мінску на базе рэспубліканскага грамадскага абʼяднання «Белая Русь». Старшынёй абралі Алега Раманава, які да гэтага ўзначальваў згаданую грамадскую арганізацыю. Таксама ў нядаўнім мінулым ён быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта.

Як сцвярджаюць улады, у новай партыі — каля 16 тысяч сяброў.

Каментары8

  • Anatol Starkou
    21.03.2023
    белая усь
    Зараз падыйдуць твае бчб таварышы і растлумачаць табе, што па новых правілах дзяржава будзе дапамагаць партыям.

    Так што КХП БНФ у хуткім часе расквітнее чырвона-зялёным колерам і вызаве на соц спаборніцтва Белую Русь. Першая, нагадаю, праз удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 і 2006 легітымізавала ўладу нашага любімага кіраўніка Рыгоравіча НА ЧАТЫРНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ з 24 лістапада 1996 па 19 снежня 2010. Так што Белой Руси ячшэ даганяць і даганяць КХП БНФ па лаяльнасці да Лукашэнкі.
  • Anatol Starkou
    21.03.2023
    Ну вот, а вы, бчб, кажаце мне вяртайся да Лукашэнкі і з дому дабівай бел-чырвона-белую ідэалогію. Я вас і адсюль з Нью Ёрка даб'ю. А ў краіну, якуе будуе Лукашэнка - ў краіну не партыяў, а лицемерия - не вернусь.
  • Пупс
    21.03.2023
    Навошта, публікуеце каменты anatol starkou?
    Гэта невыносна чытаць.

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях6

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт1

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

Цягнік у Кітаі разагналі да 800 км/г за пяць секундаў5

«Гэта дурасць ці здрада?» Азаронак абурыўся тым, што міліцэйскага начальніка пакаралі за адказ па-руску28

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі13

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы13

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць