Грамадства22

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца

Дэмакратычныя сілы Беларусі падзякавалі міністру замежных спраў Чэхіі Пятру Мацінку за выкананне дадзеных ім абяцанняў і за ўнясенне ўрадавай прапановы аб змяненні візавых правіл для сямейнікаў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.

Міністр замежных спраў Чэхіі Петр Мацінка з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Фота: facebook.com/OfficeBLRinCZE

Прапанаваныя змены павінны ўлічыць асаблівую сітуацыю беларускіх сем’яў, у тым ліку тых, чые сваякі ўжо атрымалі чэшскае грамадзянства і пры гэтым не маюць дзейнага беларускага пашпарта.

Паводле прапановы, магчымасць падаваць заявы на кароткатэрміновыя візы для наведвання сям’і будзе пашыраная на найбліжэйшых сваякоў грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія маюць у Чэхіі доўгатэрміновы або пастаянны дазвол на жыхарства.

Беларускія дэмакратычныя сілы выказалі спадзяванне, што прапанова будзе ўхваленая. На іх думку, гэта дапаможа захаваць важныя сямейныя і чалавечыя сувязі паміж беларусамі, якія жывуць у Чэхіі, і іх блізкімі.

Каментары2

  • Жора
    14.08.2026
    Калі будзе ўхвалена, тады й публікуйце прэс-рэліз. Піяр на шкуры незабітага мядзведзя, літаральна.
  • васіль
    15.08.2026
    чэхі напісалі у адной весе санцыіі супраць расіян і беларусаў за напад на Украіну. Здаецца яны ужо прыгатавалі у сваёй фантазіях нейкую кару дзеля нас. Яны нам не сябры, візы гэта добра але лепей ехаць туды бранепоездам ;).

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць