Грамадства44

Беларуская сям'я за дзень сабрала 1,5 мільёна даляраў на лячэнне сына. Грошы перавяла «Санта»

Такая велізарная сума патрэбная на адны з самых дарагіх лекаў у свеце. Кошт аднаго ўколу — блізу 1,8 млн даляраў. Ён дапамагае перамагчы СМА — спінальна-мышачную атрафію. Гэтае спадчыннае захворванне стаіць у шэрагу найцяжэйшых, прычым вельмі хутка прагрэсуе, піша Onliner.by.

Без лячэння дзеці з самай складанай формай такога дыягназу жывуць усяго некалькі гадоў. З часам дзіця цалкам страчвае магчымасць рухацца, самастойна глытаць і дыхаць. Пры гэтым інтэлект захоўваецца. У Беларусі кожны год нараджаецца 9-15 дзяцей са СМА. У размовах іх называюць «смайлікі» — паводле абрэвіятуры хваробы.

Усяго вылучаюць 5 тыпаў хваробы, першы — самы цяжкі. Да нядаўняга часу лекаў ад яго не існавала. Прэпарат быў ухвалены толькі ў 2019 годзе і адразу ж быў названы самым дарагім у свеце. Усяго адзін укол здольны «аднавіць» дэфектны ген, і чалавек можа назаўжды вылечыцца. Праўда, атрымаць лекі могуць далёка не ўсе. Перашкодай становіцца неверагодна высокі кошт на іх.

З цяжкім дыягназам сутыкнулася і сям'я Коўба з Брэста. Першыя прыкметы хваробы ва Уладзіка пачалі выяўляцца на другім месяцы жыцця: падчас спавівання ручкі заставаліся на месцы. Пасля доўгіх даследаванняў паставілі дыягназ — СМА-1. Збор на ўкол «Залгенсма» пачалі ў красавіку 2022-га. За 10 месяцаў удалося сабраць 268 тысяч даляраў ахвяраванняў. Нямала, але ўсё роўна менш за 15% ад патрэбнай сумы. Сітуацыю цалкам змяніў адзін дзень, калі на рахунак перавялі больш за 1,5 мільёна даляраў.

Гэта зрабіла СП «Санта Брэмар», дзе тата хлопчыка працуе наладчыкам абсталявання. Таксама ў крамах сеткі «Санта» былі ўсталяваныя скрынкі для збору сродкаў. Са слоў бацькі хлопчыка, укол Уладзіку зробяць у Мінску ў найбліжэйшыя 3 тыдні.

Гэта не першы раз, калі кампаніі групы «Санта» дапамагаюць сем'ям. Раней дапамогу ў два мільёны даляраў атрымала сям'я брастаўчанкі Арыны Рудніцкай. Гэта быў першы камерцыйны ўвоз лекаў ад спінальна-мышачнай атрафіі ў гісторыі Беларусі.

Ёсць і яшчэ адзін спосаб атрымаць доўгачаканы ўкол. Сама кампанія, якая вырабляе лекі, робіць латарэі — у гэтым выпадку шчасліўчыкам укол дастаецца бясплатна. Разыгрываецца па 100 доз на год. Так свой шанец атрымалі трое маленькіх жыхароў Беларусі — Сафія Жагунь з Ляхавічаў, Дар'я Шапятоўская з Наваполацка і Данііл Дзянісаў з Мінска.

Каментары4

  • жэстачайшая
    23.03.2023
    а божачкі
  • Ёсік
    23.03.2023
    У мяне пытанне да тых, хто сохне па СССР. Што было там такога добрага і цудоўнага, што нам ад яго засталося, што мы ніякіх лекаў, ніякага сучаснага медабсталявання не рабілі, не робім, і не будзем ніколі рабіць. Шпрыцы аднаразовыя, апарат УГД, лекі, якія не робіць наша прамысловасьць. Што ў нас добрага, калі шмат хто оргазмуе ад таго мінулага?
  • Неабыякавая
    11.04.2023
    Бязь сьлёз чытаць немагчыма! Дзякуй Богу, што лекі Ўладзіку купілі!

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь7

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць