Культура

Апавяданні на фотапаперы

У Нацыянальным мастацкім музеі ідзе выстава ізраільскага фотамастака Алекса Лівака «Наша краіна»

Ізраілец Алекс Лівак — руку на сэрца, не фатограф. І не фатакар. Гэты ўладальнік фатаапарату нават прыбягае часам да забароненага ў рэпартажнай журналістыцы прыёму (хай фотабог даруе!) - пастановачнага здымку.

Лівак — хутчэй фотапісьменнік, аўтар (сама)іранічна-фатаграфічных нататак і выслоўяў.
З-пад яго аб'ектыву выходзяць старанна падрыхтаваныя візуальныя гарыкі (лівакі?), а часам цэлыя аповеды на фотапаперы, што як усякія літаратурныя творы маюць сваю перадгісторыю, завязку і развязку.

Лівак — спэц у блізкаўсходніх суплётах. Узаемаадносіны рэлігійных і свецкіх, стасункі арабаў і габрэяў, спалучэнне завядзёнкі і сучаснасці - тэмы яго яскравых (хоць і чорна-белых) здымкаў-гісторыяў. Часам прыўлашчвае вострае аж да з'едлівасці бачанне ізраільскай рэчаіснасці, але фатаграфуе-піша ад сімпатыі да тутэйшых людзей і паэтычнай замілаванасці да блізкаўсходняй вуліцы.

Алекс Лівак нарадзіўся ў Тэль-Авіве ў 1944 годзе ў сям'і выхадцаў з Адэсы. Вывучаў фатаграфію ў Лондане. Працаваў фотакорам у Бразіліі, ЗША і Ізраілі. Мае фотаальбомы «Тэль-авіўская серэнада» (1999), «Наша краіна» (2000) і «Як сабака...» (2005). Выстава 29 чорна-белых здымкаў Алекса Лівака, якія адлюстроўваюць жыццё розных гарадоў Ізраілю, прэзентаваныя ў Нацыянальным мастацкім музеі (Леніна 20), працягнецца да 10 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць