Грамадства55

Як беларусы Вільні святкавалі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Сёлета споўнілася 105 гадоў са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёння, 25 сакавіка, беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Вось як гэта было ў Вільні. 

Святочныя мерапрыемствы сёння распачаліся ў Вільні з цырымоніі ўзняцця каля Сейма нацыянальнага сцяга Беларусі — у гонар Дня Волі і міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю.

Пасля беларусы наведалі на могілках Росы кенатафы асветнікаў, братоў Антона і Івана Луцкевічаў, якія стаялі ля вытокаў БНР.

З прамовай там выступіла даследчыца беларускіх вязняў ГУЛАГа Валерыя Чарнаморцава. 

Валерыя Чарнаморцава

«Гэта кенатаф, самі магілы тут пустыя, калі хто не ведае, — правяла яна кароткую лекцыю для прысутных. — Іван Луцкевіч пахаваны ў Закапанэ, магіла там ёсць, я там была, але, на жаль, помнік не стаіць. Антон Луцкевіч загінуў у ГУЛАГу. Яны фактычна заснавальнікі ўсяго беларускага руху з пачатку дваццатага стагоддзя. Без іх удзелу, волі, працы, харызмы нават не было б сёння гэтага дня. 

Другой Устаўной граматай абвяшчалася стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, але яшчэ не было незалежнасці. Атрымалася сітуацыя, што Менск і Вільня падчас Першай сусветнай вайны былі падзеленыя фронтам. Паміж 9 сакавіка і 25 сакавіка фронт перасунуўся. З’явілася магчымасць у Віленскага беларускага камітэта даслаць сваю дэлегацыю ў Менск на чале з Іванам і Антонам Луцкевічамі. Яны сталі пераконваць менскую Раду БНР у тым, што трэба абвясціць незалежнасць. 

Сабраўся 24 сакавіка ўвечары сход, цэлую ноч Луцкевічы пераконвалі іх прыняць лёсавызначальнае для Беларусі рашэнне. З першымі промнямі сонца адбылося галасаванне, дзе пераважная большасць прагаласавала за незалежнасць. Хтосьці ўсклікнуў, што ўзыходзіць сонца свабоды.

Волі да незалежнасці сёння 105 гадоў. Яе мы сёння і адзначаем. Гэтыя людзі паклалі ўсё сваё жыццё на аднаўленне незалежнасці. І цяпер тое ж самае робяць людзі, якія сядзяць у турмах, якія змагаюцца на ўкраінскім фронце. Усе па меры сваіх сілаў мы набліжаем гэтую незалежнасць. Дзе б мы ні былі: Жыве Беларусь!»

«Жыве вечна!» — адгукнуліся беларусы.

Пасля ў капліцы ўшанавалі памяць пахаваных беларускіх паўстанцаў 1863—1864 гадоў і праспявалі гімн «Пагоня». 

Беларусы паўдзельнічалі ў аўтапрабегу ад Росаў да Лукішскай плошчы з бчб-сцягамі. Сабралася каля 30 машын. 

На Лукішскай плошчы адбыўся мітынг. На ім сабралася каля 350 чалавек.

Падчас мітынгу па ініцыятыве «Двары Вільні» дзеці і дарослыя малявалі крэйдай вялікі бчб-сцяг. 

На мітынгу з прамовай выступіў дэпутат Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс.

Ён пракаментаваў «Нашай Ніве» законапраект, які павінен прыпыніць прыём заяў аб атрыманні літоўскага грамадзянства ад расіян і беларусаў, а таксама ўскладняе атрыманне ВНЖ не па гуманітарных прычынах. Законапраект быў прыняты літоўскім Сеймам у першым чытанні. 

Эмануэліс Зінгерыс

«Я не разумею, хто сказаў, што закон прыняты? Гэта былі толькі першыя слуханні. У дэмакратыі прыняцце закона — гэта доўгі працэс. Несумненна, у нас ёсць праблема, як высветліць, хто з'яўляецца лаяльным да Еўрасаюза. Я разумею, што на год адкласці атрыманне грамадзянства, — гэта значыць, яшчэ раз праверыць. Але мы можам гэта зрабіць іншымі спосабамі.

Дарэчы, не вельмі этычна ў адной прапанове, пасля коскі, указваць і беларусаў, і расіян. Вельмі шмат беларусаў, якія змагаюцца на баку Украіны, гэтыя людзі ратуюць прыстойнасць і душу беларускага народа.

Супраціў беларусаў больш бачны для ўсяго свету. У расіян мы бачым абсалютна разбітае становішча цудоўных рускіх дэмакратаў, якія фактычна разгромленыя апрычнікамі Пуціна.

Закон у нашым парламенце будзе выпраўлены, ён не будзе мець ніякага негатыўнага стаўлення да вас». 

Таксама з прамовамі падчас мітынгу выступілі кіраўніца цэнтра «Дапамога» Наталля Калегава, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

Святочны мітынг завяршыўся спевамі і воклічам «Жыве Беларусь!».

Чытайце таксама: 

Дзень Волі ў Варшаве ФОТЫ

«Мы дойдзем да Беларусі і скажам разам: «Жыве Беларусь!» Камандзір палка Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Мы ўмеем рабіць немагчымае», — Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Каментары5

  • Міла
    25.03.2023
    Жыве Беларусь і будзе жыць вечна. З Днём Волі каханыя беларусы.
  • З канцлагеру
    25.03.2023
    Святкуем пакуль на кухні, думкамі з тымі хто выйшаў па ўсім свеце. Хоць і без сцягоў, але ў паветры лунае свята і мы бачым адзін аднаго і ўсміхаемся на вуліцах адзін аднаму, бо свята з намі ў сэрцы і яго не адабраць.
  • ъ
    25.03.2023
    Туз , У Мінску толпы губопікаў, кдб і ціхароў таксама сёння адзначаюць БНР, патрулюючы праспекты, вуліцы, назіраючы ў відэакамеры і седзячы на тэлефонах. 

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне65

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Барселоне на дэманстрацыю з антыпуцінскімі плакатамі нападала жанчына з чырвона-зялёным сцягам ВІДЭА8

Шоўмен Перлін прыехаў у Варшаву і здзівіўся, што там ніхто не святкуе 9 Мая. У каментарах патлумачылі17

Лукашэнка заявіў пра намер пераносіць у Беларусь парэшткі савецкіх салдат з еўрапейскіх краін21

Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць4

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга17

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне65

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць