Грамадства

Галадоўніца Любоў Разановіч дастаўлена ў гарадзкі шпіталь Берасьця

Сёньня ўраніцу брыгада лекараў станцыі хуткай дапамогі ў Берасьці наведала кватэру Любові Разановіч. Як стала вядома Радыё Свабода, удзельніца галадоўкі ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі дастаўлена ў цэнтральны гарадзкі шпіталь Берасьця, што на вуліцы Стахеева.

Сёньня ўраніцу брыгада лекараў станцыі хуткай дапамогі ў Берасьці наведала кватэру Любові Разановіч. Як стала вядома Радыё Свабода, удзельніца галадоўкі ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксі дастаўлена ў цэнтральны гарадзкі шпіталь Берасьця, што на вуліцы Стахеева.

Гаворыць берасьцейскі прадпрымальнік Віктар Чайкоўскі:

«Я наведаў кватэру Разановіч каля 9-й гадзіны раніцы. Дзьверы адчынілі дзеці – Арцём і Паўлік. Абодва заплаканыя. Пыталіся, калі вернецца дадому мама?»

Са слоў Віктара Чайкоўскага, пасьля мэдагляду Любоў Разановіч знаходзіцца ў тэрапэўтычным аддзяленьні Цэнтральнага гарадзкога шпіталю Берасьця. Факт шпіталізацыі Любові Разановіч пацьвердзілі дактары аддзяленьня, якое ўзначальвае Ўладзімер Сварцэвіч.

Карэспандэнту Радыё Свабода ўдалося пагутарыць зь Любоўю Разановіч. Сёньня – восьмыя суткі, як яна трымае сухую галадоўку. Паводле спадарыні Разановіч, стан ейнага здароўя цяжкі, яна часта губляе прытомнасьць. Жанчына даводзіць, што шпіталізацыя была змушаная:

(Разановіч: ) «Мне паведамілі, што «хуткую» накіраваў памочнік намесьніка старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Вячаслаў Мятліцкі. На гэты раз я ня здолела адмовіцца ад дапамогі ўрачоў, бо некалькі разоў губляла прытомнасьць. Мае дзеткі ў роспачы. Вельмі за іх хвалююся».

Падрабязнасьці пра разьвіцьцё сёньняшняй сытуацыі ў Берасьці – пазьней на сайце і ў эфіры Радыё Свабода.

Акцыя пратэсту ў Берасьці пачалася 5 ліпеня. У ёй удзельнічаюць 15 чалавек. Гэта ўладальнікі маршрутных таксі, іхныя сваякі, кіроўцы й двое прадпрымальнікаў-гандляроў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць трактоўкі Ўказу прэзыдэнта №140 ад 22 сакавіка 2004 году аб рэспубліканскім зборы за ўвоз у краіну транспартных сродкаў з камэрцыйнай мэтай. Яны тлумачаць, што ўвезьлі машыны раней за 2004 год.

Радыё Свабода

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць