Усяго патроху

Комік Нарышкін запускае беларускамоўны падкаст

Вы маглі ведаць коміка Дзмітрыя Нарышкіна па яго працы на ТНТ і ў Comedy Club, а таксама па валанцёрстве ў ByCovid19. Ужо год стваральнік мінскага Stand Up Comedy Hall жыве ў Польшчы, дзе працягвае выступы. Але новы яго праект мае зусім іншы фармат.

Псіхолаг Ірына Шумская і комік Дзмітрый Нарышкін. Скрын з відэападкаста

Нарышкін запускае беларускамоўны падкаст пад назвай Taki Šliach. Сёння ён прадставіў прэм’ерны выпуск праекта, дзе працуе разам з сувядучай — Ірынай Шумскай, крызісным псіхолагам і тэрапеўткай танцу і руху.

Шлях да першага падкаста ў коміка быў доўгі — Дзмітрый расказвае, што ўпершыню задумаўся пра такі праект некалькі гадоў таму: «Хацелася рабіць свой падкаст яшчэ гадоў пяць таму, аднак увесь час прыдумляў сабе шмат «але». Гэта значыць, быў страх, няўпэўненасць і шмат адгаворак перад сабой. Цяпер я працую шмат на сябе як коміка і асобу і прыйшоў да высновы — цяпер той самы час. Наперад».

Тэму праекта Дзмітрый фармулюе так: «Хацелася б лёгка казаць пра тое, што баліць людзям за 30.

Не думаю, што пакуль атрымалася гэта ярка зрабіць. Упэўнены, што фармат будзе выбудоўвацца і ўлягацца яшчэ некалькі выпускаў». Выглядае, што тут Нарышкін адступіў ад любімага стэндапу, але ён запэўнівае — у аснове стэндапу якраз і ляжаць такія з’явы, як рэфлексія, псіхалогія і магчымасць разглядзець праблему з розных вуглоў, а таксама сталы пошук адказаў там, «дзе іх зусім няма».

Што да псіхолага, то Дзмітрый спадзяецца, што Ірына будзе яго пастаяннай сувядучай, але не выключае і магчымасць спецвыпускаў з гасцямі ў студыі. Пра калегу па падкасце Нарышкін адгукаецца з захапленнем: «Іра профі сваёй справы, яе прыемна і цікава слухаць, і я ў яе вучуся прыгожай беларускай мове».

Пакуль што падкаст можна праслухаць толькі на ютуб-канале Дзмітрыя, але ў будучыні ў праекта маюць з’явіцца і ўласныя аўдыяпляцоўкі. Выпускі плануюцца раз на два тыдні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Найлепшыя беларускія стэндаперы — хто яны?

Гэты беларускі комік выступаў за Украіну, а цяпер ладзіць стэндап на роднай мове

«Стэндап — гэта новы рэп». Адзін з самых дасведчаных беларускіх комікаў Нарышкін — пра валанцёрства пад Акрэсціна, жарты пра Лукашэнку і зайздрасць да Усовіча

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс5

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра вынікі размовы з Пуціным: Перамовы паміж Расіяй і Украінай пачнуцца неадкладна17

«Пшэпшык». Гэта рэальны тэг, пад якім прапаганда піша пра выбары ў Польшчы і распальвае недавер да іх вынікаў8

Пуцін паведаміў, пра што гаварыў з Трампам8

Сёстры Груздзевы захацелі рабіць праграму пра палітыку, але спалохаліся цэнзуры5

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол4

У Мінску матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілем ВІДЭА

17-гадовы стартапер заявіў, што базу карыстальнікаў «Новай Беларусі» ўзламалі. Лібер адказвае: абвінавачванне абсурднае19

Што за Мэнцэн і Зандберг і чаму маладыя палякі масава галасавалі за іх?12

Беларусы пахваліліся першымі баравікамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс5

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць