Зніклы помнік Ларысе Геніюш можа знаходзіцца ў зэльвенскай царкве
Помнік, па звестках «Народнай Волі», знаходзіцца на захаванні ў царкве, на тэрыторыі якой ён стаяў.

Нагадаем, помнік Ларысе Геніюш у Зэльве знік учора. Дагэтуль стала вядома, што таго патрабавала інфаказачка Вольга Бондарава, але мясцовыя чыноўнікі ёй адказалі, што знос помніка будзе незаконным, пасля чаго ён знік пад покрывам ночы.
У райвыканкаме пераконвалі, што не ведаюць, куды падзеўся помнік, але раілі не шукаць яго і не выкупляць.
«Нават не мучцеся. Помнік знаходзіцца ва ўласніка, і ён не плануе рабіць захады па яго продажы. Я думаю, калі ён ва ўласніка, то ён патрэбны ўласніку», — даводзіла чыноўніца.
Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, якая да канца жыцця не прыняла савецкага грамадзянства, захоўвала грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе кніга «Споведзь» — шчымлівыя ўспаміны пра жыццё і савецкае зняволенне — у 1980-я і 1990-я была бестселерам.
Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апор мясцовай праваслаўнай грамады.
Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары