Гісторыя33

Як выглядаў егіпецкі чалавек амаль 35 тысяч гадоў таму? Навукоўцы стварылі лічбавы малюнак

«Калі б чалавек таго часу мог хадзіць па вуліцы сёння, людзі не ўбачылі б у ім ніякага адрознення ад сябе і іншых».

Старажытны егіпцянін. Фота: Courtesy Cicero Moraes

Бразільскія эксперты стварылі лічбавую выяву чалавека, які жыў у Егіпце 35 000 гадоў таму. У аснову малюнка ляглі рэшткі шкілета старажытнага чалавека, якія былі знойдзеныя ў акамянеласці (узрост якой 35 тысяч год) у даліне Ніла на тэрыторыі Егіпта ў 1980 годзе. Пра гэта напісала агенцтва CNN.

Археолаг Маасір Эліяс Сантас і 3D-дызайнер Цыцэрон Мараес выкарыстоўвалі метад фотаграметрыі на рэштках шкілета гэтага чалавека, каб потым стварыць яго лічбавы малюнак і пабачыць, як выглядалі старажытныя людзі.

«Першапачаткова гэты шкілет належаў мужчыну афрыканскага паходжання. Па папярэдняй інфармацыі, яму было ад 17 да 29 гадоў на момант смерці. Яго рост складаў прыкладна 1 метр 50 сантыметраў», — піша CNN са спасылкай на бразільскіх экспертаў.

Сантас і Мараес спадзяюцца, што іх праца стане падмуркам для даследаванняў іншых археолагаў па эвалюцыі чалавека. Яны плануюць паказаць рэканструкцыю старажытнага чалавека на навуковых выставах у будучыні.

«Той факт, што гэтаму чалавеку больш за 30 000 гадоў, робіць яго важным для разумення эвалюцыі чалавека. Калі б чалавек таго часу мог хадзіць па вуліцы сёння, людзі не ўбачылі б у ім ніякага адрознення ад сябе і іншых», — падагульнілі бразільскія эксперты.

Раней міжнародная даследчая група высветліла, хто жыў у Еўропе падчас апошняга ледніковага перыяду 140 тысяч гадоў таму.

Каментары3

  • Андрусь
    09.04.2023
    А давайце клануем такога чалавечка з таго шкілету, ды й няхай сабе ходзіць, калі няма ніякага адрознення ад сучасных людзей. 
  • Анж
    20.04.2023
    Лухта! Паглядзіце на сучасных сірыйцаў, ліванцаў: гэтак сама выглядалі і егіпцяне. А гэта нейкі жыках Самалі.
  • Анж
    20.04.2023
    Андрусь, кланаваць не атрымаецца, няма поўнай ДНК

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку80

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц6

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой28

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

15 трупаў і зламанае крыло. Пад Мінскам бяздумна загубілі цэлую калонію шэрых чапляў15

Практычна спыніўся рух транспарту на трасе «Наваросія» — сухапутным калідоры ў Крым3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне8

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць