Меркаванні

«Было пэўнае спадзяванне». Валерый Кавалеўскі распавёў, як да Пуціна ставіліся ў 90-я беларускія і амерыканскія дыпламаты

Пра стаўленне беларускіх дыпламатаў да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў канцы 1990-х, калі яго толькі абралі, у вялікай гутарцы «Ток» расказаў сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі, які ў той час працаваў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Уладзімір Пуцін у атачэнні вайскоўцаў. Фота: Мінабароны РФ

На момант абрання Пуціна на пост прэзідэнта Расіі Валерый Кавалеўскі быў у Вашынгтоне. Новую фігуру на чале Расіі тады многія сустрэлі дастаткова станоўча. 

«Адносіны да Пуціна былі досыць станоўчымі. Новы твар, які паводзіў сябе вельмі ліберальна. На пачатку 2000-х у яго былі неблагія задаткі.

Я ў той час знаходзіўся ў беларускай амбасадзе ў Вашынгтоне. Тады прымаўся Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Там у тэксце, які, здаецца, не прайшоў, быў заклік да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб у Беларусі адбывалася дэмакратызацыя.

У той час Расія ўспрымалася як лідар дэмакратычнага працэсу ў рэгіёне. Першы час на гэта паглядалі з цікаўнасцю, а пасля гэта стала проста абсурдна, і такая тэма проста з часам адвалілася».

Валерый Кавалеўскі ў студыі канала "Ток"
Валерый Кавалеўскі ў студыі канала «Ток». Скрыншот відэа «Ток»

Валерый Кавалеўскі не хавае, што ў яго таксама былі пэўныя спадзяванні адносна асобы Уладзіміра Пуціна. Але яны хутка скончыліся.

«Было пэўнае спадзяванне і ў мяне таксама, што вось гэтая новая маладая кроў, незаангажаваная ў камуністычныя нейкія справы. Проста новы малады лідар, які можа штосьці зрабіць для нашага рэгіёна. Але гэта скончылася прыкладна ў 2002 годзе, калі стала зразумела, што ў Пуціна зусім іншая праграма».

На думку былога дыпламата, на змену палітычнай праграмы Пуціна паўплывала іракская вайна.

«Думаю, што іракская вайна стала для яго такім «акном магчымасцяў», якое скінула з яго пэўныя кайданкі, і ён зразумеў, што знаходзіцца ў агрэсіўным міжнародным асяроддзі, дзе ёсць вельмі шмат магчымасцяў. Таму ўварванне Злучаных Штатаў у Ірак стварыла новыя ўмовы для такіх людзей, як Пуцін.

Да гэтага ён глядзеў на сябе як на прэзідэнта сціплай краіны, якая нядаўна была супердзяржавай, і на гэтым фоне падумаў: «А чаму мне не падумаць пра штосьці такое амбітнае, што мяне будзе вылучаць на агульным фоне?»

Гэтаму, канешне, дапамог вельмі хуткі рост цэн на нафту. Гэта дало Пуціну значныя рэсурсы, каб рэалізоўваць свае амбіцыі».

Глядзіце цалкам:

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць