Усяго патроху44

Зусім як у мультфільме «Звераполіс». Трусік афіцыйна заступіў на службу ў каліфарнійскую паліцыю

Цяпер ён там займае адну з найважнейшых пасад.

паліцэйскі трусік
Трусік Персі і афіцэр паліцыі Карсан. Фота: фэйсбук-старонка паліцэйскага дэпартамента Юба-сіці, штат Каліфорнія, ЗША

Паліцэйскі дэпартамент Юба-сіці, штат Каліфорнія, прыняў да сябе на службу сапраўднага трусіка. Пра гэта 7 красавіка напісала агенцтва Associated Press са спасылкай на афіцыйную фэйсбук-старонку дэпартамента.

Трусіка зваць Персі, сваё імя і месца працы ён атрымаў дзякуючы афіцэру мясцовай паліцыі, якая аднойчы знайшла і падабрала яго на Персі-авеню ў Юба-сіці. 

Пасля гэтага афіцэр Карсан аддала знойдзенага трусіка ў службу кантролю за жывёламі, але яго гаспадары так і не аб'явіліся. Таму Карсан потым забрала яго да сябе ў паліцыю.

«Цяпер Персі займае пасаду «афіцэра па добрым самаадчуванні»: ён злачынцаў не ловіць, аднак пры гэтым выконвае вельмі важную справу — дапамагае калегам і каляжанкам здымаць стрэс», — пішуць паліцыянты ў фэйсбуку.

Трусік, як паведамляе AP, не адказаў на просьбу агенцтва пракаментаваць сваю новую пасаду. 

Дарэчы, гэтая навіна вельмі моцна нагадвае сюжэт аскараноснага мультфільма «Звераполіс», у якім таксама афіцэрам паліцыі ўпершыню становіцца трусіха.

Каментары4

  • а псіхдапамога для трусікаў існуе?
    13.04.2023
    бедны трусік (
  • Яго і з’есці можна як што
    13.04.2023
    Трусікі смачныя
  • сялёдка пад шубай
    13.04.2023
    Яго і з’есці можна як што, і шубку зрабіць... 

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць