Свет

Адвакаты ўжо амаль тыдзень не могуць знайсці Аляксея Маскалёва. Яго павінны былі экстрадаваць з Беларусі ў Расію

Адвакаты і праваабаронцы ўжо шэсць дзён не могуць дазнацца, дзе знаходзіцца расіянін Аляксей Маскалёў, асуджаны па справе аб паўторнай «дыскрэдытацыі» арміі і затрыманы ў Беларусі, паведамляе сайт «Можем объяснить».

13 красавіка было абвешчана, што Беларусь перадала Маскалёва расійскаму боку, але дзе менавіта ён знаходзіцца — невядома, распавёў ягоны адвакат Дзмітрый Захватаў. Паводле яго, на запыты адвакатаў пра месцазнаходжанне іх падабароннага не адказваюць. Беларускіх праваабаронцаў да Маскалёва не дапусцілі.

«У нас няма дакументальных пацверджанняў, што яго экстрадавалі ў Расію. Калі б яго выдалі ў Расію, то ён мог бы знаходзіцца на этапе ў бок СІЗА горада Тулы (па месцы прапіскі)», — выказаў меркаванне Захватаў.

Яшчэ адзін адвакат Маскалёва, Уладзімір Біліенка распавёў, што падаваў запыты ў Тульскае ўпраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў, але не атрымаў адказу. «Я падаў апеляцыю на прысуд. Дзе знаходзіцца Аляксей, мне невядома», — паведаміў Біліенка.

Аляксей Маскалёў — бацька шасцікласніцы Машы Маскалёвай, якая намалявала ў красавіку 2022 года на ўроку антываенны малюнак з надпісамі «Не вайне» і «Слава Украіне». На Маскалёва спачатку склалі пратакол аб «дыскрэдытацыі» войска з-за каментароў у «Аднакласніках», а затым завялі і крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі». 28 сакавіка яму далі два гады калоніі. Самога Маскалёва на пасяджэнні суда не было, на судзе абвясцілі, што ён збег з-пад хатняга арышту. 7 красавіка Маскалёва затрымалі ў Беларусі.

Каментары

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца1

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Усе навіны →
Усе навіны

У Харкаве пасля маштабнага прылёту адбыўся моцны пажар2

У некаторых краінах ЕС у напоях Coca-Cola знойдзена рэчыва хларат2

Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю ФОТАФАКТ63

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі3

Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю12

Новы прэпарат можа вярнуць зрок і спыніць наступствы старэння мозгу2

Заснаваны беларусам самы дарагі малады стартап у свеце прапануе зліцца з TikTok1

«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў1

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга паўстанцы захапілі буйны горад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца1

Трагедыя ў Докшыцах: скончыла жыццё самагубствам 15-гадовая вясковая выдатніца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць