Стала вядома пра смерць дваіх дэпутатаў Дзярждумы ад «Адзінай Расіі». Адзін быў мультымільянерам
Сёння стала вядома пра смерці Мікалая Барцова і Джашарбека Уздзенава. Абодва былі дэпутатамі Дзярждумы РФ ад партыі ўлады.

Барцову было 77 гадоў. Ён памёр у сваім доме ў Лебядзяні Ліпецкай вобласці.
Дэпутат уваходзіў у спіс найбагацейшых расіян па версіі Forbes. У 2021 годзе часопіс ацэньваў яго багацце ў 550 мільёнаў даляраў. Асноўны капітал Барцова — сродкі, атрыманыя пасля таго, як ён і яго партнёры прадалі карпарацыі PepsiCo 75,5% акцый камбіната сокаў «Лебядзянскі» (брэнды «Я», «Фруктовы сад»).
Пасля пачатку вайны ва Украіне Мікалай Барцоў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША і іншых заходніх краін. Ва Украіне Барцова і яшчэ некалькі дэпутатаў Дзярждумы завочна прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўлення волі за прызнанне незалежнасці самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».
Джашарбеку Уздзенаву было 56 гадоў. У паведамленні «Адзінай Расіі» не гаворыцца пра абставіны смерці, аднак удакладняецца, што Уздзенаў памёр «пасля цяжкай і працяглай хваробы».
Каментары