Грамадства77

«Байпол»: Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах тры расійскія знішчальнікі вывелі з Беларусі

На канале аб'яднання былых сілавікоў «Байпол» у ютубе выйшла расследаванне, прысвечанае інцыдэнту ў Мачулішчах. Пераказваем з яго асноўныя моманты.

Скрыншот з відэа «Байпол»

«Поўныя падрабязнасці гэтай аперацыі не будуць адкрытыя нават пасля заканчэння вайны ва Украіне»

«Байпол» кажа, што ўсё, што можна было паведаміць пра падрыў расійскага вайсковага самалёта ў Мачулішчах, яны ўжо агучылі.

«Мяркуем, што поўныя падрабязнасці правядзення гэтай аперацыі не будуць адкрытыя нават пасля заканчэння ваенных дзеянняў ва Украіне», — кажа кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў.

Але пасля выхаду фільма на АНТ, прысвечанага дыверсіі, ён вырашыў пракаментаваць і абвергнуць некаторыя моманты.

Азараў сцвярджае, што пашкоджанні самалёта былі значныя, хоць прапаганда гэта адмаўляе. Паводле яго слоў, пасля экстранных аднаўленчых работ, зробленых на тэрыторыі Беларусі, самалёт з навігацыйным абсталяваннем у непрацоўным стане атрымалася толькі перагнаць у Таганрог на няштатнай для яго выкарыстання вышыні для правядзення наступнага аднаўленчага рамонту.

«Гэты самалёт ужо паўтара месяца не выконвае свае задачы, і замены яму пакуль няма», — канстатуе Азараў.

Хоць Лукашэнка гаварыў, што прасіў расіян прыслаць іншы.

Азараў кажа, што адсутнасць гэтага самалёта ў Мачулішчах істотна абцяжарвае дзеянні Расіі ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах Украіны.

У сувязі з гэтым, па словах Азарава, 6 красавіка з тэрыторыі Беларусі былі выведзеныя тры расійскія вайсковыя самалёты МіГ-31К — носьбіты звышгукавой ракеты «Кінжал». Бо без ДРЛВ іх магчымасці абмежаваныя.

«Затрыманыя не ведалі планаў Швеца»

Аляксандр Азараў сцвярджае, што агучаная ў прапагандысцкім фільме інфармацыя пра тое, што Швец працаваў ад імя СБУ пры ўдзеле ЦРУ і спецслужбаў Польшчы, з'яўляецца хлуснёй, паколькі прапагандысты ніякім чынам не змаглі пацвердзіць гэтага.

Кіраўнік «Байпола» кажа, што лукашысты затрымалі выпадковых людзей, якія кантактавалі са Швяцом.

«Ніводзін з фігурантаў прапагандысцкага фільма не быў абазнаны ў планах Швяца па падрыве самалёта. То-бок ніякага злачыннага намеру яны не мелі і членамі аб'яднанай злачыннай групоўкі, а тым больш здраднікамі Радзімы, не з'яўляюцца. Нават калі лічыць, што Швец здзейсніў злачынства, а Лапаціну (перавозчыку) і Сычову (гаспадару дома) у выніку пра гэта стала вядома, то максімум, што ім можа пагражаць — гэта крымінальнае пакаранне за неданясенне аб злачынстве або ўкрывальніцтве злачынца (да 2 гадоў пазбаўлення волі).

У астатніх герояў фільма складу злачынства ўвогуле не маецца. Так што пагроза прымянення смяротнага пакарання з боку КДБ абсалютна незаконная», — кажа Азараў.

Таксама «Байпол» даведаўся, што адзін з фігурантаў справы —Дзяніс Сакалоў — быў знаёмы з сынам Ірыны Абельскай.

Падрабязней тут:

Адзін з мужчын, якіх прапаганда назвала арганізатарамі дыверсіі ў Мачулішчах, — прыяцель сына Абельскай і даносчык

Чытайце таксама:

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай

Каментары7

  • Anatol Bruklinski
    30.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, Марка "Перамога". Раю. На лукашыстаў дзейнічае як крыж на бесаў.
  • даведка
    30.04.2023
    Экс-прокурор Талерчик на днях озвучил, что Азаров получает в BYPOL больше любого белорусского министра.
  • Прокл
    01.05.2023
    Победил, короче. Рада БНР ему звание генерала присвоит.

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў12

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў4

«15 хвілін несці х**ню з разумным выглядам». Як у шклоўскай калоніі здымалі фільм пра палітвязняў з удзелам Лукшы5

«Я падняў аднаго са слабавікоў — і выпусціў яго на асфальт». Дэсантнік Руслан Акостка расказаў, як адседзеў 4 гады24

«Праграмісты раней былі элітарнай кастай. Цяпер дапамагае ChatGPT». Інвестар пра будучыню IT9

Беларускія курцы могуць застацца без Camel і Monte Carlo1

Пры вяртанні з Польшчы беларус страціў больш за 100 тысяч еўра2

Памёр Аляксей Труфанаў

Змітра Дашкевіча асудзілі яшчэ на 1 год і 3 месяцы зняволення4

У Іране падраздзяленне па барацьбе з Ізраілем узначальваў агент «Масада»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў12

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў

Галоўнае
Усе навіны →