Вайна11

Ноччу Украіна была атакаваная расійскімі ракетамі

Ноччу 1 мая каля 02:30 расіяне атакавалі Украіну з самалётаў стратэгічнай авіяцыі — дзевяці Ту-95 з раёна Аленягорска (Мурманская вобл.) і двух Ту-160 з раёна Каспійскага мора. Усяго было выпушчана 18 крылатых ракет паветранага базавання Х-101 / х-555.

Разбурэнні ў Паўлаградзе. Фота: Сяргей Лісак / Telegram

Сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Украіны знішчана 15 з 18 ракет, — паведамляе камандаванне Паветраных сіл.

У Кіеўскай вобласці, дзе таксама працавала сістэма СПА, паводле папярэдніх даных, былі збітыя ўсе ракеты і беспілотнікі.

Куды менавіта трапілі тры ракеты, якія не ўдалося перахапіць, не паведамляецца. Выбухі чулі ў Херсоне, Харкаўскай і Сумскай абласцях.

Да гэтага абстрэлу выбухі адбыліся ў Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласці. У выніку ракетнай атакі на Паўлаград пацярпела 25 чалавек, сярод іх — трое дзяцей, паведаміў старшыня АВА Сяргей Лісак. 

У горадзе пашкоджаныя прамысловае прадпрыемства, 19 шматпавярховікаў, 25 прыватных дамоў, шэсць навучальных устаноў і пяць крам. На месцах працуюць ратавальныя службы

Паводле расійскага боку, удар у Паўлаградзе быў нанесены па складзе боепрыпасаў і чыгуначным вузле.

Каментары1

  • СПА
    01.05.2023
    Patriot рулит!

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе11

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць