Свет

«Гэта самы страшны кашмар для нас». Пажар у хостэле ў Новай Зеландыі: шэсць чалавек загінулі, 11 прапалі без звестак

Прынамсі шэсць чалавек загінулі ў выніку пажару ў хостэле Loafers Lodge ў сталіцы Новай Зеландыі — Велінгтане. Лёс яшчэ 11 чалавек невядомы, і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Крыс Хіпкінс не выключыў, што колькасць ахвяр можа ўзрасці, піша Бі-бі-сі.

Колькі менавіта было людзей у хостэле падчас пажару, пакуль дакладна не вядома. Фота: Wellington City Council

Пажар у чатырохпавярховым доме з 92 пакоямі пачаўся каля поўначы на апошнім паверсе.

Прычына ўзгарання не называецца, але, як пішуць СМІ, будынак не быў абсталяваны распыляльнікамі вады і ў ім не спрацавала пажарная сігналізацыя. Частка будынка разбураная, улады спрабуюць высветліць прычыну інцыдэнту.

Больш за 50 чалавек удалося выратаваць, але ёсць некаторая колькасць людзей, месцазнаходжанне якіх невядомае.

«Гэта самы страшны кашмар для нас. Трагедыя для ўсіх пацярпелых. Мае шчырыя спачуванні тым, хто страціў блізкіх», — пракаментаваў маштаб бедства галоўны пажарны Велінгтана Нік Пает.

Адзін з жыхароў Loafers Lodge Тала Сілі распавёў новазеландскаму радыё, што ўначы заўважыў дым пад дзвярыма, адчыніў іх і ўбачыў, што ўвесь калідор быў у дыме. Ён скокнуў з акна на дах найбліжэйшага будынка, двума паверхамі ніжэйшага.

«Гэта было жудасна страшна, але ў мяне быў выбар — або скакаць з акна, або згарэць жыўцом», — сказаў ён.

Колькі менавіта было людзей у хостэле падчас пажару, пакуль дакладна не вядома. Па некаторых даных, іх было каля 90.

Loafers Lodge здае пакоі як на кароткі, так і доўгі тэрмін, часцяком паслугамі хостэла карыстаўся персанал бальніц, вахтавікі, будаўнікі, а таксама людзі з нізкім узроўнем дастатку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў112

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў112

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць