Грамадства7676

«Шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту». Раман Пратасевіч памілаваны

Раман Пратасевіч паведаміў журналістам, што ён памілаваны, перадае БелТА. 

«Літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы, што я памілаваны. Гэта, вядома, проста выдатная навіна», — сказаў Пратасевіч журналістам.

Ён сказаў, што найперш «шалёна ўдзячны краіне і асабіста прэзідэнту за такое рашэнне». 

Па словах Пратасевіча, Лукашэнка падпісаў гэты ўказ аб памілаванні яшчэ 16 мая.

Планаў на жыццё Пратасевіч пакуль не мае, кажа, што хоча схадзіць у трэнажорку ці проста пасядзець у ціхім месцы на прыродзе. 

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 

18 мая стала вядома, што прысуд Пратасевічу ўступіў у сілу, бо апеляцыі не было. 

Суд па справе Nexta пачаўся 16 лютага. Разам з Пратасевічам судзілі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка. Так як яны знаходзяцца за мяжой, іх судзілі завочна, прыгавор быў наступны — 20 і 19 гадоў адпаведна.

Аўтарам Nexta ставіцца ў віну не менш за 1586 злачынстваў паводле дзясятка артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку:

— распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК Беларусі);

— арганізацыя масавых беспарадкаў, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 3 арт. 293 КК Беларусі);

— арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, навучанне і іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў іх (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 КК Беларусі);

— публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, акта тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі);

— стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраванне ім (ч. 1 арт. 361-1 КК Беларусі);

— паклёп і публічная абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367, ч. 2 ст. 368 КК Беларусь).

Акрамя таго, Пуцілу і Рудзіка ў розным спалучэнні абвінавацілі ва ўчыненні наступных злачынстваў:

— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК Беларусі);

— фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК Беларусі);

— дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК Беларусі).

Генпракуратурай у інтарэсах дзяржавы заяўлены іск на больш чым 30 мільёнаў рублёў. Яго будуць разглядаць асобна. 

Раман Пратасевіч прызнаў віну. У апошнім слове каяўся і прасіў не пазбаўляць яго волі, заяўляў, што паплечнікі яго выкарысталі і здалі беларускім уладам. Таксама ён аспрэчваў памер шкоды і тое, што быў кіраўніком экстрэмісцкіх арганізацый. 

Пратасевіч быў затрыманы разам з Сафіяй Сапегай 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. Нейкі час знаходзіўся ў СІЗА, а затым пад хатнім арыштам.

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

24 мая Прэсненскі суд Масквы разгледзіць справу Федэральнай службы выканання пакаранняў аб перадачы Расіі асуджанай у Беларусі дзяўчыны.

Каментары76

  • Питон
    22.05.2023
    зато хоть стальные яйцы потрогал у самого - будет внукам рассказывать
  • BLR
    22.05.2023
    Не дарэмна поц стараўся. А то усе навокал пераймацца сталі
  • даведка
    22.05.2023
    Ну, и кто здесь посмел спорить со мной о том, что Роман Протасевич совсем скоро будет помилован Лукашенко?!

Цяпер чытаюць

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай6

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі23

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»3

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам6

Пасля Мінска плануюць перавесці на артэзіянскую ваду і іншыя гарады3

На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі13

Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі18

Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як рэгіён Расіі5

Мора за 200 метраў, крэветкі па курсе чорнага рынку. Беларус пажыў у Егіпце, а потым пераехаў у Польшчу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай6

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць