Пасольства Францыі папярэдзіла пра недаступнасць візавага сайта
C 26 па 30 мая платформа France-Visas будзе часова недаступная.
«Па тэхнічных і нарматыўных прычынах, а таксама для ўдасканалення працэсу апрацоўкі запытаў з пятніцы, 26 мая, па аўторак, 30 мая, уключна платформа France-Visas будзе недаступная для асоб, якія падаюць дакументы на візы. У сувязі з гэтым яны не змогуць запоўніць анлайн-форму на партале», — гаворыцца ў паведамленні пасольства.
Прыём заяўнікаў будзе ажыццяўляцца з панядзелка, 29 мая, пры гэтым аператару паслуг прыйдзецца самастойна запоўніць форму, што можа выклікаць затрымкі.
Каментары