Спорт22

Зборная Канады стала першым фіналістам ЧС па хакеі

У паўфінальным матчы канадцы выйгралі ў Латвіі 4:2. Прычым Латвія двойчы вяла ў ліку — 1:0 і 2:1, але ўтрымаць перавагу не змагла, прапусціўшы тры шайбы ў трэцім перыядзе.

Скрыншот відэа iihf.com

На апошніх хвілінах пры ліку 2:3 за штуршок суперніка на борт быў выдалены Оскар Батня, латвійцы засталіся ў меншасці, і канадцы паставілі кропку ў матчы — 4:2.

Канада — у фінале. Яна 27 разоў была чэмпіёнам свету.

Тым не менш для нашых паўночных суседзяў гэты чэмпіянат — вялікае дасягненне. Латвія ўпершыню ў гісторыі прабілася ў паўфінал. А заўтра паспрачаецца за бронзу.

У другім паўфінале сёння згуляюць ЗША і Нямеччына.

Матч за 3-е трэцяе месца пачнецца заўтра ў 15:20, фінал — у 20:20.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Каментары2

  • Жвір
    27.05.2023
    Я некалі казаў, што ўдзел беларускай каманды ў КХЛ - удар у пах беларускаму хакею. Бярыце прыклад з латвійскай нацыянальнай каманды.
  • Беавульф
    28.05.2023
    Да, сапраўды, выхад з КХЛ Латвіі пайшоў на карысьць.

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі7

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі7

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць