Грамадства22

Былая дэлегатка Каардынацыйнай рады расказала, як цяпер кіруе кветкавым бізнэсам у Варшаве

Менеджарка і актывістка Ганна Краўчанка некалькі год прапрацавала ў некамерцыйных беларускіх праектах, але нядаўна вырашыла заняцца бізнэсам. У верасні 2024 года жанчына выкупіла кветкавую краму ў Варшаве.

Ганна Краўчанка. Скрыншот з відэа: @pearlinterview / YouTube

У падкасце «Жэмчуг» Краўчанка расказала, што ўсё жыццё захаплялася кветкамі — гэта ў яе ад маці, якая вырошчвала іх на прыватным участку. Муж рэгулярна дарыў Ганне букеты, але, калі выбіраў іх сам, кампазіцыя не заўсёды ёй падабалася.

Тады на святкаванне Новага года ён прэзентаваў ёй падпіску ад кветкавай майстэрні. Прадукцыя спадабалася беларусцы. Праз некаторы час Краўчанка даведалася, што заснавальнікі ўжо не могуць выдаткоўваць шмат сілаў на развіццё бізнэсу.

«Мне было крыўдна, бо разумела, што бізнэс можа проста спыніць дзейнасць. Фінансавая мадэль, якую выбралі ад самага пачатку, не працавала так, як яны чакалі. Я зразумела, што пытанне ў менеджменце і фінансах, а гэта якраз мая спецыфіка», — падзялілася жанчына.

У той жа час у іншых праектах Ганна адчувала недахоп прафесійнага развіцця, таму вырашыла выкупіць маленькую кампанію. Уладальнікі пагадзіліся — з 2 верасня 2024 года ёй належыць 85% бізнэсу.

Зараз беларуска наладжвае працэсы ў кампаніі так, каб справа стала «стабільным, спакойным бізнэсам». Але ці гэта атрымаецца, прадпрымальніца будзе разумець па выніках года — кветкі, як яна кажа, сезонны даход.

Часцей за ўсё пакупнікі ў краме — беларусы ці ўкраінцы, якія пераехалі ў Варшаву. Букеты заказваюць і бізнэсы. Падпіску на кветкі аформілі таксама жыхары аднаго з люксавых пад'ездаў у горадзе.

У Каардынацыйнай радзе мінулага склікання актывістка выступала ад фракцыі «Моладзевы наступ».

З 2021 года Краўчанка кіруе сваім некамерцыйным праектам «РухБот», які збірае беларускія грамадзянскія ініцыятывы, да іх можна далучыцца. У 2022-2024 гадах жанчына працавала ў Цэнтры новых ідэй і ў кампаніі па вызваленні палітвязняў Politzek.

Да 2020 года выпускніца БДЭУ была менеджаркай у беларускіх кампаніях Bely-grad і «Футберг». 

Каментары2

  • Эдэльвейс
    11.04.2025
    Нешта пра нашага кветкавага караля Харошына нічога не чуваць. На Мадэйры ўсё нармальна, хто што чуў?
  • Маша
    11.04.2025
    Дзякуй вялікі за вашу працу.
    Букет мне вельмі спадабаўся.

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны3

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны3

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць