Літаратура

Адкрылі перадзамову на новы раман Змітра Вішнёва

Выдавецтва Skaryna Press разам з ініцыятывай «33 кнігі для іншай Беларусі» падрыхтавала да публікацыі новы раман Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» і адкрыла перадзамову, паведамляе Bellit.info.

«Раман быў дапісаны яшчэ летась у Берліне, але я працягваў займацца ягонай рэдактурай і сёлета. У ім я разрэзаў сябе не шкадуючы, каб можна было пабачыць маё сэрца, якое пульсуе. Вельмі спадзяюся, што гэтая кніга не пакіне вас у спакоі», — дзеліцца навіной у сацсетках Зміцер Вішнёў і дзякуе сярод іншага Ірыне Герасімовіч і Гётэ-Інстытуту.

У анатацыі гаворыцца, што новы твор Змітра Вішнёва — гэта раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп'ютарную гульню-блукалку, у дзе трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі: Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам — шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.

Зміцер Вішнёў — паэт, празаік і мастак і выдавец. Адзін з сузаснавальнікаў легендарнага мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», які ў 1990-я гады прагнуў разарваць межы літаратуры і імкнуўся да сінтэзу мастацтваў.

Аўтар кніг «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусьліка, альбо нэкрафэлічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Фараон у заапарку» (2007), «Замак, пабудаваны з крапівы»(2010), «Шоргат жукоў» (2011), «Спітыя баркасы» (2014), «Калі прыгледзецца — Марс сіні» (2018). У 2014 годзе раман Das Brennessekhaus выйшаў па-нямецку.

Таксама займаецца жывапісам.

У 2007 годзе разам з Міхасём Башурам Зміцер Вішнёў стварыў выдавецтва «Галіяфы», якое перадусім выдавала беларускамоўную літаратуру і надавала асаблівую ўвагу дэбютным і забытым творам мінулага стагоддзя. Выдавецтва і кнігарня праіснавалі да 2022 года.

Цяпер жыве ў Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд17

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд17

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць