Усяго патроху99

Каталіцкая Аўстрыя легалізавала гомасэксуальныя шлюбы

Урад краіны зацвердзіў новы закон, які дазваляе гомасэксуальным парам жыць у грамадзянскім шлюбе. Афіцыйная рэгістрацыя шлюбаў па-ранейшаму забароненая.

Урад краіны зацвердзіў новы закон, які дазваляе гомасэксуальным парам жыць у грамадзянскім шлюбе, перадае агенцтва AFP. Афіцыйная рэгістрацыя шлюбаў па-ранейшаму забароненая.

Кампраміс, дасягнуты пасля доўгіх спрэчак паміж сацыял-дэмакратычнай і кансерватыўнай партыяй, дасць аднаполым парам роўныя правы з гетэрасэксуальнымі ў атрыманні аліментаў. Партнёры таксама могуць браць прозвішча адзін другога.

Новы закон па-ранейшаму будзе забараняць усынаўленне ці штучнае апладненне. Пра гэта заявіла міністр юстыцыі Клаўдзія Бандыён-Ортнер, якая прымала праект.

Акрамя кансерватараў, супраць новага законы выступіла і Каталіцкая Царква. На мінулым тыдні венскі архібіскуп кардынал Крыстаф Шэнбарн заклікаў забараніць праект. Ён заявіў, што закон «створыць умовы, якія ўрэшце прывядуць да дазволу афіцыйнай рэгістрацыі гомасэксуальных шлюбаў», супраць якіх выступае Царква.

Закон павінен уступіць у сілу з 1 студзеня пасля яго канчатковага прыняцця аўстрыйскім парламентам.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў7

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве19

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць