Вайна44

Толькі наяўнымі з забаронай класці на рахункі. Стала вядома, як «вагнераўцы» плацяць грашовыя кампенсацыі сем'ям загінулых наймітаў

Сваякі былых расійскіх зняволеных, якія загінулі на вайне ва Украіне ў шэрагах ПВК «Вагнера», расказалі выданню «Север.Реалии», як робяцца выплаты іх сем'ям.

З аповедаў вынікае, што прадстаўнікі ПВК «Вагнер» плацяць мільёны рублёў гатоўкай у загадзя арандаваных офісах у буйных гарадах Расіі, напрыклад у Пецярбургу ці Новасібірску, а таксама на базе ПВК у Краснадарскім краі.

Сама працэдура даволі простая. Так, жыхарка Нарыльска Алена ў пошуках свайго брата звярнулася праз адмыслова створаны акаўнт у WhatsApp у спецыяльную службу, якая існуе пры ПВК. Там ёй прапанавалі пацвердзіць асобу, даслаўшы фота пашпарта, а праз пяць хвілін паведамілі, што яе брат загінуў.

Пасля пахавання прадстаўніца ПВК «Вагнер» папрасіла ў Алены даведку аб пахаванні, а затым запрасіла на сустрэчу ў найбліжэйшы цэнтр выдачы кампенсацый у Новасібірску. «Працэс няхуткі: ты пішаш распіску, цябе здымаюць на камеру, людзі выцягваюць грошы з гэтых банкаўскіх упаковак», — патлумачыла яна.

Сям'я Алены атрымала заробак яе брата за паўгода ў памеры 660 тысяч рублёў, 100 тысяч рублёў «пахавальных» і пяць мільёнаў рублёў кампенсацыі за смерць сваяка. Пры гэтым цікавы факт, што «вагнераўцы» рэкамендавалі не класці грошы на банкаўскія рахункі.

«Перад выхадам нам інструкцыю далі: грошы на карту не класці, на рахунак таксама нельга. Можна ў банкаўскую ячэйку. Альбо пакласці па 100 тысяч рублёў на карты розных банкаў. Усё. Ідзеш з гэтымі грашыма ціха», — дзеліцца сястра загінулага найміта.

Каментары4

  • ммм-666
    08.06.2023
    эх, расея)
    "Можна ў банкаўскую ячэйку" і нумар ячэйкі таксама напісалі
  • бизнес схема аля бабы ищо нарожают
    08.06.2023
    белая Лада калина за родственника в черном пакете
  • Ю
    09.06.2023
    губопиковцев, которые так любят издеваться над беларусами за подачки от режима, должно заинтересовать это предложение. только пакеты не забудьте с собой взять.

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць