Свет

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам

На борце круізнага судна знаходзіліся больш за 120 пасажыраў, усе яны выратаваныя.

Скрыншот відэа CNN 

У Новым Арлеане, штат Луізіяна, танкер сутыкнуўся з круізным суднам, якое стаяла каля прычала на рацэ Місісіпі. На борце круізнага судна знаходзіліся больш за 120 пасажыраў, усе яны былі выратаваныя, піша Бі-бі-сі.

Адкрываючы прэс-канферэнцыю, мэр Новага Арлеана Хелена Марэна паведаміла, што ўсе пасажыры знойдзеныя, з іх 32 чалавекі дастаўленыя ў мясцовыя бальніцы, але ні ў кога з іх няма крытычных траўмаў.

Мэр таксама падзякавала супрацоўнікам усіх экстранных службаў за аператыўную працу.

Губернатар штата Луізіяна Джэф Лэндры заявіў, што людзей удалося выратаваць дзякуючы прафесійнай працы ратавальнікаў і мясцовых уладаў.

«Гэта сапраўдны цуд на Місісіпі», — сказаў ён.

Пасля сутыкнення з танкерам судна легла на бок і пачало хутка набіраць ваду. На першым этапе ратавальнай аперацыі з вады былі выратаваныя прынамсі 14 чалавек. На выратаванне астатніх пасажыраў пайшло менш за дзве гадзіны.

Як заявіла кіраўніца портавай паліцыі Мелані Мантрол, экстранным службам удалося зняць з борта 87 чалавек, пакуль судна яшчэ заставалася на плаву.

Астатніх пасажыраў, якія апынуліся ў вадзе, удалося размеркаваць па ратавальных шлюпках і катарах на працягу наступных 30—45 хвілін.

Актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў сутыкнення ўзяла Берагавая ахова ЗША.

«Рух усіх суднаў на ўчастку ракі паміж адзнакамі 93 і 96 мілі перакрыты, пакуль экстранныя службы ацэньваюць сітуацыю і праводзяць неабходныя мерапрыемствы», — паведамілі Бі-бі-сі прадстаўнікі Берагавой аховы.

Што вядома пра круізнае судна

Пацярпелае круізнае судна належыць суднаходнай кампаніі American Cruise Lines і называецца American Heritage. Яно было пабудавана ў 2015 годзе, на ім прынамсі чатыры палубы.

На сайце кампаніі сказана, што судна можа прымаць да 150 гасцей і ў ім размешчаны рэстаран, фітнес-цэнтр і тры пасажырскія салоны.

Паводле звестак Marine Traffic, даўжыня танкера, які ўрэзаўся ў яго, складае 160 метраў, што ўдвая больш за даўжыню круізнага судна.

Па словах мэра Новага Арлеана, пасажыры пачалі пакідаць лайнер, калі ён стаў ісці пад ваду.

Што вядома пра танкер

Грузавое судна, якое сутыкнулася з круізным лайнерам, — танкер Atlantic Asphalt.

Згодна са звесткамі сэрвісу адсочвання суднаў MarineTraffic, яго маршрут выглядаў наступным чынам:

  • З 11 лістапада судна стаяла каля прычала прыкладна за 11 марскіх міль (20 кіламетраў) ніжэй па цячэнні ракі.
  • У пятніцу каля 12:20 па мясцовым часе танкер пачаў рух уверх па рацэ.
  • Прыкладна праз гадзіну, каля 13:30 па мясцовым часе, судна спынілася паблізу таго месца, дзе пасля яго заўважылі побач з прышвартаваным круізным лайнерам.

Мэр Новага Арлеана Хелена Марэна паведаміла на прэс-канферэнцыі, што танкер страціў кіраванне, але прычыны гэтага пакуль невядомыя.

«Відаць, адбылася нейкая няспраўнасць рулявога кіравання, — заявіла капітан Мелані Бёрнхэм. — Што менавіта стала яе прычынай, мы пакуль не ведаем».

Паведамляецца, што на месцы здарэння знаходзяцца следчыя, расследаванне інцыдэнту працягваецца.

Судзячы са здымкаў з месца падзей, танкер пры сутыкненні не пацярпеў або пацярпеў нязначна. Яго адбуксавалі на бяспечную адлегласць ад месца, дзе вядуцца ратавальныя работы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць