Крыніцы ў аўстралійскім урадзе паведамляюць аб падтрымцы Вашынгтонам ідэі перадачы Украіне 41 знішчальніка-бамбардзіроўшчыка F-18 Hornet. Гэты амерыканскі самалёт — асноўны баявы самалёт Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Як паведамляе Politico, украінскі бок падымаў пытанне паставак названых самалётаў падчас закрытых сустрэч на саміце па бяспецы ў Сінгапуры на мінулым тыдні.
Пра асаблівасці гэтых самалётаў у сваім відэастрыме распавёў вайсковы эксперт Алег Жданаў.
F-18 — самалёт пакалення 4+, які быў распрацаваны McDonnell Douglas у 1970-я гады для выкарыстання з палубы авіяносца. Ён эксплуатуецца з 1983 года і выкарыстоўваецца Корпусам марской пяхоты ЗША і іншымі краінамі.
Hornet развівае хуткасць каля 2000 км/г, ён узброены 20-мм гарматай, бомбамі, ракетамі і высокадакладным узбраеннем. Гэта знаёмыя ўкраінцам ракеты AIM-120 AMRAAM (супрацьпаветраныя), Harm (супрацьрадыёлакацыйныя), Harpoon (супрацькарабельныя), JDAM (планавальныя бомбы) і іншыя заходнія ўзоры.
Самалёт удзельнічаў у аперацыі «Бура ў пустыні» ў Іраку, вайне ў Афганістане, бамбардзіраванні абʼектаў рэжыму Кадафі ў Лівіі.
Як адзначае Жданаў, самалёт F-18 Hornet ствараўся для працы з авіяносцаў, дзе садзіцца і ўзлятаць прыходзіцца ў цеснай прасторы, таму ў яго больш трывалае, напрыклад, шасі, якім ён «бʼецца» аб палубу. У параўнанні з F-16 у яго ўзмоцненае шасі.
Як адзначае эксперт, абодва самалёты па тактыка-тэхнічных характарыстыках прыкладна аднолькавыя. Некаторыя вайсковыя спецыялісты, параўноўваючы іх, гавораць так: «Калі вы хочаце паліхачыць, як на спартыўным аўтамабілі, то тады F-16. Калі ж вы хочаце «прыгожа і з камфортам», як на джыпе з поўным прывадам, то ў гэтым выпадку F-18». Такім чынам, па словах Жданава, F-16 рэзвы і хуткі, а F-18 — упэўнены і спакойны.
Самалёт F-18 выконвае тры функцыі. Ён знішчальнік, бамбардзіроўшчык і штурмавік. А тое, што ён палубны, дае яму плюс у тым, што ён можа эксплуатавацца з аэрадромаў нават не лепшай якасці.
Жданаў заўважае, што F-18 — асноўны баявы самалёт Вайскова-марскіх сіл ЗША. Розных яго мадыфікацый там налічваецца звыш 1000 штук. Ён таксама выкарыстоўваецца ў шэрагу краін, напрыклад, Аўстраліі, Іспаніі, Канадзе, Кувейце, Малайзіі, Швейцарыі і Фінляндыі.
Спікер Паветраных сіл Украіны Юрый Ігнат у сакавіку адзначаў, што Украіне патрэбны сучасныя самалёты пакалення 4+/4++, да якіх адносіцца F-18, для перахопу планерных бомбаў.
19 мая прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падтрымаў міжнародную кааліцыю знішчальнікаў для Украіны. Таксама прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак абвясціў, што Вялікабрытанія, ЗША, Нідэрланды, Бельгія і Данія будуць удзельнічаць у падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў на заходніх знішчальніках.
2 чэрвеня кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак паведаміў, што да кааліцыі знішчальнікаў для Украіны далучылася ўжо восем краін.
5 чэрвеня міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што УСУ падчас свайго контрнаступлення гэтым летам не будуць выкарыстоўваць знішчальнікі F-16.
Чытайце яшчэ:
Украіна атрымае ракеты AIM-9. Што гэта значыць?
Ці чакаюць Украіну жахлівай сілы ўдары з паветра ўсёй масай расійскай авіяцыі?
Расійскі эксперт патлумачыў, чаму планерныя бомбы расійскай вытворчасці ўпалі на Белгарад
Каментары
Сеньня, але раней была абуральная навіна (якая чакана набрала падабаек ў прагрэсывіскай сацыялістычнай эмігранцкай аўдыторыі вашага выданьня), як Эўразьвязавыя камісары (sic! прыхільнічкі дэмакратыі, прызначаныя Ўладары Эўропы) пад выглядам барацьбы з расейскай дэзынфармацыяй пазбаўляюуь людзей доступу да інфармацыі, цэнзуруюць сацсеткі, змушаюць да самацэнзуры, а неляяльных пагражаюць і забараніць, асабліва па дваццаць пятым жніўня.
Чаму там немагчыма было пакінуць камэнтар пад той навіноў?
Памыляўся, даруйце і лічыце мяне, такім як і вы, камуністам