Мужчына спрабаваў забіць 13-гадовага пасынка, каб адпомсціць жонцы за здраду
Паводле следства, 12 снежня мінулага года 38-гадовы мужчына папрасіў 13-гадовага пасынка дапамагчы яму прынесці сюрпрыз для мамы. Накіраваўшы хлопчыка ў бок лесапаласы, ён накінуўся на яго ззаду з нажом. Мужчына заціснуў рот падлетку рукой і чатыры разы, паводле следства, ударыў яго нажом у шыю.

Мужчына пакінуў хлопчыка сплываць крывёй, а сам вярнуўся дадому.
На шчасце, школьнік не страціў прытомнасці, а змог выйсці да людзей. Яму дапамог адзін з мінакоў. Цяпер жыццю і здароўю падлетка нічога не пагражае.
Мама пацярпелага падлетка ў шлюбе з абвінавачваным ужо больш за дзевяць гадоў, і ў сужэнцаў ёсць агульная васьмігадовая дачка.
Як распавяла жанчына, адносіны ў мужа і яе 13-гадовага сына былі нармальнымі, яўных канфліктаў паміж імі не было. Падлетак давяраў айчыму, бо з чатырох гадоў мужчына яго выхоўваў.
Абвінавачваны віну прызнаў і распавёў, што такім чынам ён вырашыў адпомсціць жонцы за здраду.
Па выніках расследавання 38-гадоваму мужчыну выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 14, п. 2 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Каментары