Свет55

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ

Стваральнік брыгады «Эспаньёла» стане першым удзельнікам вайны ва Украіне, з якім развітаюцца ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве.

Фота: travel.rzh.ru

Цырымонія развітання са стваральнікам ультраправой брыгады «Эспаньёла» Сяргеем «Іспанцам» Арловым, які загінуў пры загадкавых абставінах, адбудзецца 22 снежня ў Храме Хрыста Збаўцы ў цэнтры Масквы, паведамілі ў тэлеграм-канале падраздзялення, заснаванага ім.

Гэта першы вядомы ўдзельнік вайны ва Украіне, з якім развітаюцца ў галоўным храме РПЦ, піша «Агенцтва».

У Храме Хрыста Збаўцы адпяваюць вядомых дзеячаў культуры, высокапастаўленых чыноўнікаў і святароў краіны. Тут развітваліся з першым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным, былым мэрам Масквы Юрыем Лужковым, акцёрам і рэжысёрам Станіславам Гаварухіным, кампазітарам Мсціславам Растраповічам і пісьменнікам Валянцінам Распуціным, заснавальнікам ЛДПР Уладзімірам Жырыноўскім, скульптарам Зурабам Цэрэтэлі.

Публічна вядомы толькі адзін выпадак адпявання ў храме памерлага, звязанага з вайной ва Украіне, — ваеннага протаіерэя Міхаіла Васільева. Ён загінуў у лістападзе 2022 года ў Херсонскай вобласці падчас удару HIMARS. Пуцін пасмяротна надаў святару званне Героя Расіі.

Паведамленне «Эспаньёлы» стала першым пацвярджэннем чутак пра гібель Арлова, якія з’явіліся больш за тыдзень таму. З допісу не зразумела, што стала прычынай смерці.

«Не можам не адзначыць, што многіх цікавяць прычыны гібелі Іспанца, і нас — не ў меншай ступені. У цяперашні час цэнтральныя следчыя органы ўстанаўліваюць дакладную прычыну і месца гібелі, а таксама вінаватых. Афіцыйная інфармацыя будзе апублікаваная па выніках расследавання», — напісалі ў канале.

Паводле даных Mash, Арлоў перад смерцю некалькі дзён знаходзіўся ў коме. Імаверна, Арлоў быў забіты падчас затрымання. Звязаны з Міністэрствам абароны блог «Рыбар» паведаміў, што Арлоў загінуў пры спробе супраціву арышту.

Каментары5

  • рука об руку
    20.12.2025
    Рука об руку - нацизм, фашизм, шовинизм и московская "церковь"....
  • под руку
    20.12.2025
    рука об руку, под руку 400 лет.
  • Маскоўская імпэрыя — у ёй агідна абсалютна ўсё
    20.12.2025
    рука об руку, i Увогуле Маскоўская імпэрыя — краіна дзіўнай, проста-такі касьмічнай гармоніі: у ёй агідна абсалютна ўсё. Улада, “апазыцыя”, клімат, дарогі, СМІ, эканоміка — ніводная дэталь не псуе карціны, выломваючыся з агульнага стылю

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная19

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю5

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная19

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць