Пінчук пабудаваў велічэзны карабель у двары свайго дома. На караблі — ружовыя ветразі
Тэлеграм-канал @pinsk_newsPV размясціў фота незвычайнага карабля, які пабудавалі на вуліцы 8 Сакавіка ў Пінску ў двары дома.

Вышыня карабля — 6 метраў, шырыня — 4,5 метра, даўжыня — 15.

Мясцовы тэлеграм-канал нічога не піша пра стваральніка гэтага арт-аб'екта. Але ў 2021 годзе Onliner паведамляў, што гаспадара завуць Рыгор Касько, ён шмат гадоў працаваў печніком, а потым вырашыў пабудаваць у сябе ў двары вялізнае судна. Пакуль праца не завершана, расказваць пра сваю маштабную пабудову пінчук адмовіўся. Але дазволіў зрабіць фота і паабяцаў, што раскрые ўсе сакрэты пазней, калі будзе забіты апошні цвік.

Так выглядаў карабель у 2021 годзе




Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары