Грамадства22

Мінскія школы з 1 верасня пяройдуць на новую сістэму харчавання вучняў

У Мінску школы пяройдуць на новую сістэму харчавання вучняў з 1 верасня 2023 года. Пра гэта расказаў кіраўнік камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, піша агенцтва «Мінск-Навіны». Новыя падыходы да школьнага харчавання плануюць увесці ў тры этапы.

Чыноўнік нагадаў пра эксперымент, які быў праведзены ў мінулым навучальным годзе ў некалькіх школах. Сутнасць яго была ў тым, каб удасканаліць асартымент страў пры ўдзеле вучняў. Ім прапаноўвалася зрабіць выбар. Таксама быў павялічаны час прыёму ежы да 3,5 гадзіны пасля прыходу ў школу, каб дзеці паспелі прагаладацца.

Эксперымент быў прызнаны паспяховым, таму гэты праект будзе ўкараняцца ва ўсіх сталічных гімназіях і школах у тры этапы.

Прыкладна 35% школ пяройдуць на новую сістэму харчавання з 1 верасня, астатнія — па меры гатоўнасці, але не пазней, чым праз год.

Стрыгельскі таксама адзначыў, што ў мінулым навучальным годзе спецыялістамі было распрацавана больш за 60 новых страў. Акрамя таго, праводзіўся эксперымент па замене асартыменту школьных буфетаў на прадукцыю, рэкамендаваную навукова-практычным цэнтрам НАНБ па харчаванні — з нізкім утрыманнем цукру і маркіраваную як прадукцыя для дзяцей. Гэты эксперымент ахапіў шэсць школ і быў таксама прызнаны паспяховым, таму новую сістэму будуць уводзіць у іншых навучальных установах.

Каментары2

  • антисвет
    29.06.2023
    "час прыёму ежы да 3,5 гадзіны пасля прыходу ў школу, каб дзеці паспелі прагаладацца."
    то бок справа не ў клопаце пра дзяцей, а каб нехта чарговы раз засвоіў бюджэт?
    я правільна поні маю ?
  • Дзед
    30.06.2023
    Дык штож будзе ў меню?
    Тое, што меньш цукру, вельмі добра.

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА11

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з курсам рубля і ці бегчы беларусам па даляры? Тлумачыць Чалы1

Папулярны сэрвіс для адпраўкі лістоў зняволеным прызналі «экстрэмісцкім»3

Што Пуцін сказаў Шольцу? Версія Крамля3

На кампанію Лукашэнкі ўжо пералічылі больш за 400 тысяч рублёў. У спойлераў грошай няма3

Шольц сазваніўся з Пуціным — дэталі размовы9

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы46

Пасажыры селі ў новыя аўтобусы МАЗ у Віцебску і «перанесліся» ва Уфу. Як так выйшла?6

Стрыжак: У новай атацы ў полі зроку сілавікоў некалькі сотняў чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА11

Стала вядома, чаму пераможца беларускага адбору «Міс Сусвет» не едзе на конкурс. Яна знайшлася ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →