Расіяне днём 2 ліпеня абстралялі жылыя кварталы Херсона, некалькі чалавек паранена, як паведамляюць мясцовыя ўлады.

Шматпавярховік у Херсоне, які абстралялі расіяне
Каля 12:00 стала вядома, што Расія абстраляла жылы квартал Херсона. Пад агнём аказалася аптэка і ўстанова грамадскага харчавання. Раненні ног атрымаў 50-гадовы мужчына.
Пасля гэтага ўлады паведамілі, што расіяне абстралялі шматпавярховік у Херсоне, з-за чаго двое чалавек паранена. Іх шпіталізавалі.
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары