Вайна22

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў не знайшла пацвярджэнняў завозу ядзернай зброі ў Беларусь

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў (FAS) вывучыла спадарожнікавыя здымкі вайсковых і чыгуначных аб’ектаў у Беларусі і не выявіла прыкмет размяшчэння або транспартавання расійскай ядзернай зброі ў Беларусь, як піша «Радыё Свабода».

Спадарожнікавыя здымкі магчымага месца захоўвання ядзернай зброі пад Асіповічамі, на якіх відаць будаўніцтва дадатковых перыметраў бяспекі

На здымках навукоўцы выявілі будаўніцтва падвойнай агароджы перыметру бяспекі вакол вайсковага склада ля Асіповічаў, які патэнцыйна можа быць месцам захоўвання ядзернай зброі. Узвядзенне дадатковай агароджы пачалося неўзабаве пасля наведвання аб’екта высокапастаўленым афіцэрам расійскага Мінабароны на прадмет патэнцыйнай мадэрнізацыі для захоўвання ядзернай зброі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы са спасылкай на нейкі закрыты даклад ЦРУ ад канца лютага.

Аўтары справаздачы адзначаюць, што ў Асіповіцкім раёне дыслакуюцца пускавыя ўстаноўкі двайнога прызначэння «Іскандэр», якія Расія паставіла Беларусі ў 2022 годзе. Цікава, што гэты вайсковы склад зброі знаходзіцца прыкладна за 25 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад закінутай вайсковай базы, якую, паводле The New York Times, могуць выкарыстаць для размяшчэння байцоў ПВК «Вагнер».

Аднак гэта не азначае ніякай сувязі паміж групай «Вагнер» і расійскімі ядзернымі сіламі ў Беларусі, якія будуць знаходзіцца пад кантролем 12-га Галоўнага ўпраўлення Мінабароны Расіі, як адзначаецца ў справаздачы.

Яе аўтары падкрэсліваюць, што яны не могуць адназначна вызначыць, што склад пад Асіповічамі прызначаны ці будзе ў будучыні скарыстаны для захоўвання расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Ім не ўдалося выявіць ніякіх візуальных сведчанняў будаўніцтва там адпаведнай інфраструктуры.

Як адзначылі навукоўцы, перыметр бяспекі на складзе ў Асіповічах мае 2 агароджы, у той час як на расійскіх аб’ектах захоўвання ядзерных аб’ектаў звычайна 3-4 лініі агароджы. Унутры агароджы таксама не відаць бункера, што лічыцца яшчэ адной тыповай прыкметай расійскіх сховішчаў ядзернай зброі.

Апроч фізічнай абароны, для ядзернай зброі патрабуюцца сховішчы з рэгуляваным кліматам, як адзначаюць навукоўцы. Не відаць і аб’ектаў, дзе можна было б размясціць асабовы склад расійскага 12-га Галоўнага ўпраўлення Мінабароны РФ (яно адказвае за ядзерна-тэхнічнае забеспячэнне і бяспеку).

Акрамя таго, склад знаходзіцца побач з месцам захоўвання звычайных выбуховых рэчываў. Было б вельмі дзіўна, калі б звычайныя і ядзерныя боегалоўкі захоўваліся ў межах аднаго і таго ж перыметра, як гаворыцца ў справаздачы.

Паводле навукоўцаў, большасць расійскіх базаў, дзе размешчаныя «Іскандэры», маюць шырокія дапаможныя аб’екты і месцы для захоўвання ракет. Пад Асіповічамі нічога такога няма.

Магчыма, беларускія вайскоўцы выкарыстоўваюць іншыя стандарты захоўвання і патэнцыйна могуць выкарыстоўваць засыпаныя зямлёй бункеры, як адзначаецца ў справаздачы.

Аўтары даклада таксама вывучылі спадарожнікавыя здымкі іншых вайсковых аб’ектаў у месцах, згаданых у розных справаздачах (у прыватнасці, аэрадромы пад Лідай і Баранавічамі), але не знайшлі візуальных доказаў, якія пераканаўча паказваюць на наяўнасць дзейнага аб’екта ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Паводле іх, няма прыкметаў мадэрнізацыі, неабходнай для разгортвання ядзернай зброі пад Лідай. На самых апошніх здымках можна заўважыць будаўніцтва дадатковага перыметра бяспекі вакол склада боепрыпасаў. Як і ў выпадку з мадэрнізацыяй склада пад Асіповічамі, другі перыметр бяспекі не абавязкова прадугледжвае размяшчэнне ядзернай зброі, гэта можа быць проста паляпшэнне наяўнай інфраструктуры бяспекі.

Былі таксама некаторыя здагадкі, што авіябаза Баранавічы, абсталяваная больш сучаснымі знішчальнікамі Су-30СМ, можа быць патэнцыйным месцам размяшчэння ядзернай зброі. Але і там прыкметаў мадэрнізацыі, неабходнай для гэтага, навукоўцы пакуль не выявілі.

Каментары2

  • ГР
    09.07.2023
    А в Германии нашли места хранения ЯО? Или это другое?
  • Из немецкого места
    09.07.2023
    ГР, а тебе от этого легче будет, когда по прихоти кремля на Беларусь полетят ядерные боеголовки?

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне8

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад. Горад з усіх бакоў акружаны пратэстоўцамі19

У чатырох дамах Мінска ўвялі каранцін. Што такое?

Генпракуратура абяцае не караць аўтара роліка ў тыктоку, калі «экстрэмісцкі» рэсурс выкарыстае гэта відэа2

Кітайцы вырабілі рэальны самалёт-невідзімку. Гэта можа мець наступствы для балансу сілаў15

Міхаіл Гуцэрыеў пацвердзіў нацыяналізацыю «Слаўкалія» і сказаў пра «завісанне» сваіх паўмільярда даляраў3

Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі14

Стрыжак: Улады рыхтуюць правакацыі з удзелам рэпрэсаваных, скіраваныя на зніжэнне даверу да «Байсола»10

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт4

Што хаваецца за «смелымі пытаннямі» студэнтаў Лукашэнку?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне8

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →