На раскопках пад Мінскам знайшлі яшчэ адзін трызуб князя Ізяслава
Яшчэ адзін фрагмент посуду з радавым знакам князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра, знайшлі на археалагічным комплексе на рацэ Менцы 7 ліпеня 2023 года, паведамілі на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Археалагічныя даследаванні гарадзішча і селішчаў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Інстытута гісторыі Андрэя Вайцяховіча вядуцца на Менцы з канца мая.
Першае падобнае адкрыццё, якое ў значнай ступені паўплывала на планы маштабнага вывучэння гісторыка-культурнай каштоўнасці каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна, зрабілі ў мінулым годзе.
«Тады сенсацыя была ў тым, што захаванае донца гаршка — адзінае падобнае ў Беларусі (цяпер ужо два). Гэта гаршчок, з якога еў сам князь! — пішуць на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск». — Ужо тады навукоўцы выказалі меркаванне, што Рагнеду з Ізяславам маглі саслаць не на голае месца ў Заслаўе, а ў Менск. А Заслаўе Ізяслаў заснаваў ужо сам. І вось — другая такая знаходка! Цяпер няма ніякіх сумневаў, што ўжо ў канцы X стагоддзя Менск быў княжацкім горадам і меў вельмі высокі статус».
Усяго некалькі тыдняў таму на раскопках знайшлі касцяны грабеньчык, якому 1000 гадоў.

Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, ідуць кожны дзень уключна з суботай.
Археолагі запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных, алгарытм па наступнай спасылцы.
Чытайце таксама:
На раскопках у Беларусі знайшлі свістульку, якой 400 гадоў, і аднавілі яе гук. Вы паслухайце!
Гарадзішча, на якім пачынаўся Мінск, абвясцілі пешаходнай зонай
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
-
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя
-
«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
мясцовыя пэўна рады ) гарацкія прыехалі, дзялянку бясплатна ўскапалі ім. мясцовыя потым бульбу пасодзяць там )
пэйсэ. ну якія трызубы якое что... на глыбіні 5-10 см... пясочніца для "дарослых"...