Грамадства11

Пентагон: ЗША не ўзмацняюць войскі ў Еўропе з прычыны прыбыцця ПВК «Вагнер» у Беларусь

Намеснік прэс-сакратара ведамства Сабрына Сінгх пракаментавала пачатак сумеснага навучання беларускіх Узброеных сіл з атрадамі прыватнай ваеннай кампаніі.

Сумесная трэніроўка вагнераўцаў і Сіл спецыяльных аперацый на палігоне «Брэсцкі». Фота: Мінабароны Беларусі

Злучаныя Штаты не займаюцца нарошчваннем сваіх войскаў ва Усходняй Еўропе ў сувязі з перакідкай сіл расійскай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнер» у Беларусь. Пра гэта паведаміла ў чацвер на рэгулярным брыфінгу для журналістаў намесніца прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх, піша ТАСС.

«Няма ніякай інфармацыі пра перамяшчэнне войскаў або змену дыспазіцыі нашых войскаў на ўсходнім флангу [NATO]», — заявіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны ЗША, каментуючы пачатак супольнага навучання Узброеных сіл Беларусі з атрадамі ПВК «Вагнер».

Як абвясціла раней прэс-служба Мінабароны Беларусі, сілы спецыяльных аперацый сумесна з байцамі ПВК «Вагнер» адпрацуюць некалькі вучэбна-баявых задач на палігоне «Брэсцкі».

Раней у Мінабароны Беларусі паведамлялі, што байцы «Вагнера» ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў Беларусі ў раёне Асіповічаў. Мінск не ўдакладняе колькаснага складу байцоў ПВК «Вагнер», якія прыбылі ў Беларусь.

Тым часам у Беларусь ужо прыбылі дзевяць калонаў ПВК, а Яўген Прыгожын нават запісаў з Беларусі відэа. 

У самім ПВК «Вагнер» зазначаюць, што ў Беларусь можа прыбыць да дзесяці тысяч байцоў.

Каментары1

  • Sword of Law
    21.07.2023
    І што, ў штаны наклалі, баімся вагнера? Альбо зноў заклапочаныя?!

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

9‑гадовая дачка Домрачавай заняла другое месца ў «Снежным снайперы» ў Раўбічах5

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра3

Змяніўся час працы платных парковак

У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына1

Якія краіны найбольш інвеставалі ў Мінск за мінулы год2

Абама пра іншапланецян: Яны існуюць18

У Мінску прадаюць бізнэс па дастаўцы VIP-сушы. Іх прывозяць у скрынках з чырвонага аксаміту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў16

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць