Меркаванні2121

Беларуская мова і «Союзное государство»

Алег Трусаў крытыкуе беларускія незалежныя СМІ за неўжыванне беларускай мовы на інтэрв'ю з Дз.Мядзведзевым.

Рэпліка Алега Трусава наўздагон інтэрв’ю Д.Мядзведзева беларускім журналістам.

На маю думку, нашы журналісты асабліва з недзяржаўных СМІ, прыехалі на гэтую сустрэчу з нецікавымі і неканкрэтнымі пытаннямі і таму Мядзведзеў адказаў на іх лёгка і з перавагай для сябе.

Дарэчы, пытанне журналістаў з дзяржаўных СМІ былі больш канкрэтнымі і актуальнымі. Так, спадар Тухто (БТ‑1) спыніўся на назве нашай краіны і атрымаў станоўчы адказ на гэта ад сп. Мядзведзева, які сказаў наступнае: »я настойваю менавіта на такім (Беларусь – А.Т.) вымаўленні назвы нашай братняй дзяржавы, гэта сапраўды самастойная дзяржава, сувярэнная дзяржава, з усімі атрыбутамі самастойнай дзяржавы». Таму мы павінны патрабаваць ад усіх рускамоўных СМІ, і ў першую чаргу, ад мясцовых, каб з іх старонак знікла і адышла ў гісторыю каланіяльная назва нашай краіны «Беларуссия», слова ўведзенае ў афіцыйны ўжытак Кацярынай ІІ у канцы ХVІІІ ст.

Вельмі добрае пытанне задаў і карэспандэнт «Звязды» сп. Сланеўскі, наконт прапановы Пуціна Беларусі далучыцца да Расіі шасцю абласцямі.

Спачатку Мядзведзеў ануліраваў гэта запрашэнне, а потым пачаў намякаць на народнае галасаванне, выказванне думкі народа, а затым сказаў аб перспектывах магчымага далучэння, якія хаваюцца ў Саюзнай дзяржаве.

Такім чынам, пакуль ёсць Саюзная дзяржава, якую так любяць Мядзведзеў і Пуцін, перспектыва аншлюсу Беларусі Расіяй застаецца і пра гэта нам нельга ніколі забываць.

Вельмі шкада, што нашы журналісты, асабліва беларускамоўных выданняў, ніяк не праявілі сваю беларускасць на маскоўскім прыёме. Яны гаварылі толькі па‑расейску, не задалі ніводнага пытання пра вяртанне нашых каштоўнасцей з Расіі, пра гаротны стан шматлікай беларускай дыяспары ў Расеі, якая не мае там школ і СМІ на роднай беларускай мове, пра залічэнне Васіля Быкава ў склад «расейскіх пісьменнікаў» і г.д.

Чаму б ім не спытаць у Мядзведзева, чаму ў «Саюзнай дзяржаве» няма месца беларускай мове, бо мова гэтага ўтварэння толькі руская? Чаму ў Расіі працягваецца асіміляцыя шматлікіх народаў і некаторыя з іх амаль зніклі? Чаму Расія ўпарта змагаецца за наданне рускай мовы статута дзяржаўнай на Украіне і падтрымлівае сепаратыстаў у самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспублікі?

Мядзведзеў гэта вельмі добра адчуваў і таму сказаў цікавую рэч, якую да канца не зразумелі нашы журналісты. Цытую на мове арыгінала: « при всей близости наших экономик, особых отношений между людьми, с учетом того, что мы с Вами говорим сейчас на одном языке…» «….все‑таки Беларусь – это Беларусь, а Россия – это Россия». Таму нам трэба размаўляць з Мядзведзевым і іншымі кіраўнікамі суседніх дзяржаў на нашай роднай мове і толькі тады яны нас будуць паважаць і з намі лічыцца.

Алег Трусаў

P.S. ад Рэдакцыі. Мы задалі пытанні пра справы, якія нам падаваліся ключавымі ў цяперашні час. Што да мовы інтэрв'ю, была адмысловая ветлівая просьба арганізатараў, каб мова была расейскай. Гэта было лагічна для гутаркі журналістаў з прэзідэнтам Расіі.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць