Свет22

Расійскі вайсковец спрабаваў падарваць карабель з ракетамі, якімі абстрэльваюць Украіну — ФСБ

ФСБ паведаміла, што прадухілена спроба спецслужбаў Украіны зладзіць тэракт на караблі Чарнаморскага флоту Расіі, які мае на ўзбраенні высокадакладную зброю.

Карабель Чарнаморскага флоту. Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Расіі

«У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманы завербаваны ўкраінскай спецслужбай вайсковец Вайскова-марскога флоту Расійскай Федэрацыі, у якога канфіскаваны дзве самаробныя выбуховыя прылады агульнай масай адзін кілаграм у трацілавым эквіваленце», — гаворыцца ў паведамленні. Акрамя таго, ён падазраецца ў перадачы праціўніку звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну», — цытуе паведамленне ФСБ РІА «Новості».

Прымаецца рашэнне аб завядзенні крымінальных спраў па артыкулах 205 («Тэрарыстычны акт»), 222.1 («Незаконны абарот выбуховых рэчываў або выбуховых прылад»), 275 («Дзяржаўная здрада»), 283 («Разгалошванне звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну») КК Расіі.

Каментары2

  • Цім
    27.07.2023
    Спецслужбы Украіны ... самаробныя выбуховыя прылады ... Нешта не стыкуецца. Зараз у спецслужбаў ёсць эфектыўныя кампактныя міны. А тут нейкае кіно, дзе на кухні повар вырабляе бомбу з прадуктаў харчавання :)
  • ром
    27.07.2023
    А беларуских вайсеоуцау не завербавать!!! Яны будуть бицца да канца))) разам з браттями расиянами))

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць