Культура

Рэтраспектыва фільмаў Альфрэда Хічкока

2 снежня ў мінскім кінатэатры «Перамога» пачынаецца другая частка рэтраспектывы фільмаў Альфрэда Хічкока.

Першая частка праграмы дэманстравалася ў верасні. Мінчане маглі ўбачыць фільмы, створаныя знакамітым рэжысёрам у перыяд з 1948 па 1960 гады.

Другая частка рэтраспектывы пазнаёміць гледачоў з пяццю больш раннімі фільмамі майстара, якія былі знятыя з 1935 па 1948 гады.

Як паведаміла дырэктар кінатэатра «Перамога» Святлана Саўчык, паказ арганізаваны ў межах праекта Cinemascope, які прадугледжвае дэманстрацыю рэдкіх фільмаў прызнаных майстроў кінамастацтва. Рэтраспектыва прымеркаваная да 110‑годдзя з дня нараджэння майстра вострасюжэтнага кіно.

Адкрые другую частку рэтраспектывы 2 снежня трылер «39 ступеняў» (1935 год).

9 снежня гледачы змогуць убачыць дэтэктыў «Сакрэтны агент» (1936). 16 снежня адбудзецца паказ карціны «Малады і нявінны» (1937). 23 снежня ў рамках праграмы будзе прадстаўлены трылер «Таверна «Ямайка» (1939). Завершыцца праект 30 снежня паказам дэтэктыва «Пад знакам Казярога» (1948).

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць