Грамадства1010

Святлана Курс прапанавала правесці яшчэ адзін марафон — для беларускіх ваяроў

Пісьменніца мяркуе, што збор сродкаў для беларусаў-добраахвотнікаў мае прайсці 8 верасня — на Дзень беларускай вайсковай славы.

Байцы палка Каліноўскага грэюць рукі над вогнішчам. Фота: тэлеграм-канал BelWarriors

«Для мяне гэта радасны дзень, калі я пераканалася, што мы ўсё яшчэ разам, і нашай супольнасці не разбіць, не спыніць, не стрымаць», — напісала пісьменніца ў фэйсбуку пад канец суботы, калі стала зразумела, што марафон збору грошай для палітвязняў і іх сямей стаў вялікім поспехам.

«А давайце яшчэ нашым ваярам збяром, нашай гордасці і абароне. Тым больш што і Дзень беларускай вайсковай славы блізка. 8 верасня», — напісала Курс.

Курс мяркуе, што ініцыятыва новага марафону таксама павінна зыходзіць ад кабінета Святланы Ціханоўскай.

«Дзеля гэтага мусіў бы азвацца Кабінет абранай прэзідэнткі, — адзначыла Курс у каментарах. — Бо мы ўсе за яе галасавалі».

Аўтарка рамана «Па што ідзеш, воўча?», вядомая пад сваім літаратурным псеўданімам Ева Вежнавец, таксама выступала на марафоне салідарнасці ў суботу.

Беларусы, здаецца, збяруць на марафоне больш за паўмільёна еўра, чаго мала хто чакаў.

Лічбу 400 тысяч адолелі ўначы каля 0:35. На цяпер сабрана ўжо больш за 469 тысяч, збор будзе доўжыцца да канца сённяшняга дня. 

Адна з папулярных сум — 23,34, або нумар адміністрацыйнага артыкула, паводле якога лукашысты судзілі дзясяткі тысяч беларусаў.

Ініцыятыва правядзення марафону зыходзіла ад прадстаўніцы Аб'яднанага кабінета па сацыяльных пытаннях Вольгі Гарбуновай, да ідэі далучыліся дзясяткі медыя і ютуб-каналаў, у тым ліку «Наша Ніва» і ютуб-каналы Nasha Niva News i «Tok» / Talk.

Статус палітвязня на сёння маюць 1484 чалавекі, але за кратамі знаходзіцца нашмат больш палітычных, не ўсе іх імёны вядомыя грамадскасці. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Ва Украіне ваявала ці ваюе некалькі соцень беларускіх добраахвотнікаў. 26 з іх загінулі, двое трапіла ў палон.

Каментары10

  • 1
    30.07.2023
    Выдатная ідэя!
  • EMIL
    30.07.2023
    Кручу, верчу, обмануть хочу!
    Лохотрон должен жить вечно!
    Требуют продолжения банкета.
  • Янка
    30.07.2023
    Спалучэнне вельмі добрае - падтрымаць нацыянальнае беларускае войска ў дзень беларускай вайсковай славы. Але важна адначасова аб'явіць гэтую дату ўсебеларускім святам ўсім дэмакратычным сілам, бо віншаванні з нагоды міфічнай савецкай даты 23 лютага пасля 2020 з вуснаў СЦ гучалі вельмі недарэчна.
    Зрэшты галоўнае - каб паўтарыць учорашні поспех, трэба па першае ў нейкім выглядзе стварыць гэтае самае войска. Дзеля гэтага вельмі важна працаваць і дамагчыся агалошання на гэты конт дакладнай пазіцыі Ўкраіны. Бо сучасная пазіцыя выглядае так: вы пакуль ваюйце і гіньце за нашам баку - гэта задавальняе нас, а калісці потым мы пагледзім, што з вамі рабіць, бо не жадаем раззлаваць дыктатара і парушаць міжнароднае права ў датычэнні да тых, хто ўжо даўно выкінуў яго ў сметнік. Гэткая сітуацыя патэнцыйна ставіць гэты збор у шэраг шматлікіх збораў на патрэбы ЗСУ і таму чакаць без зменаў стану рэчаў рэзанансных вынікаў ад гэткага марафону наўрадці варта.

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →