Спорт1919

Back in USSR. У Маскве адбыўся валейбольны рэтраматч БССР — РСФСР

Ён быў прымеркаваны да 100-годдзя валейбола ў Расіі.

Паведамляецца, што дзяўчаты апранулі стылізаваныя камплекты гульнявой формы БССР і РСФСР, а для заўзятараў працаваў савецкі буфет. Таксама была арганізавана фотазона з экспазіцыяй рэтрамячоў.

Скрыншот відэа Sport5.by

Таксама гулялі па рэтраправілах:

  • да трох перамог;
  • трэцюю партыю гулялі да 15-ці ачкоў (для перамогі розніца павінна складаць два ачкі);
  • набор ачкоў быў магчымы толькі на сваёй падачы;
  • дазволена блакаванне падачы;
  • забаронена гульня часткамі цела ніжэй пояса.

Зборная БССР разгромна прайграла РСФСР з лікам 0:3 (4:15, 7:15, 6:15).

З інстаграма беларускай валейбалісткі Настассі Лапаты

Усе дзяўчаты былі ўзнагароджаныя памятнымі медалямі. На матчы прысутнічаў легендарны расійскі трэнер з беларускімі каранямі, двухразовы алімпійскі чэмпіён Мікалай Карполь, піша sport5.

Каментары19

  • Кастусь
    11.08.2023
    Божухна, калi ўжо гэтыя саўкi павыдыхаюць
  • Bhagawan
    11.08.2023
    Nekrafiły!
  • Янка
    11.08.2023
    Калі спартовых дасягненняў няма - прыходзіцца ўдзельнічаць у прапагандысцкай крынжаціне. Дарэчы, красоўкі на савецкія альбо прынамсі айчынныя змянілі?

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць