Вядомы футбольны інсайдар Фабрыцыа Рамана напісаў, што форвард «Тотэнхэма» Гары Кейн перайшоў у «Баварыю». Рамана, калі верагоднасць інсайду складае 100 працэнтаў, суправаджае яго словамі Here we go. Так ён напісаў і гэтым разам.

Угода складае 100 мільёнаў еўра плюс дадатковыя 20 мільёнаў еўра бонусамі.
Кейн падпіша чатырохгадовы кантракт. Зялёнае святло з'явілася пасля пазітыўных начных перамоў. Медыцынскія аналізы прызначаныя на гэтую раніцу.
«Легенда «Тотэнхэма», а цяпер новы форвард «Баварыі», — рэзюмаваў Фабрыцыа Рамана.
Гары Кейн згуляў за «Тотэнхэм» 317 матчаў і забіў 213 мячоў, але не заваяваў з клубам ніводнага трафея.
«Баварыя» апошнія 11 гадоў запар выйгравала нямецкую Бундэслігу, а ў 2013 і 2020 гадах Лігу чэмпіёнаў.
Новы сезон Бундэслігі стартуе 18 жніўня. «Баварыя» першы матч згуляе ў гасцях супраць «Вердэра».
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары