Эканоміка33

Пад Навагрудкам прадаюць лікёра-гарэлачны завод

Недабудаваны лікёра-гарэлачны завод можна купіць у вёсцы Лешчанка Навагрудскага раёна. Пачатковая цана — больш за 532 тыс. рублёў (каля 169 тыс. даляраў), паведамляецца на сайце Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Фота: БУТБ

Гэты завод будавалі дзесяць гадоў з 1992 года. Яго прадае адкрытае акцыянернае таварыства «Прынёманскі».

Акрамя будынка вытворчага корпуса, які займае каля 4,8 тыс. кв. м, на продаж выставілі памяшканне прахадной са сталовай, будынкі кацельні, помпавай станцыі, склада, аздараўленчага комплексу, спіртасховішча, адміністрацыйна-бытавога комплексу, рэзервуары запасаў вады і мазуту.

Зямельны ўчастак займае 6,7 га.

Таргі прызначаныя на 18 верасня, заяўкі прымаюць да 13 верасня.

Раней на аўкцыён выстаўлялі лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава» ў Лідскім раёне. Пачатковы яго кошт быў 20,3 млн рублёў, аднак прадаць лот пакуль не ўдалося.

Каментары3

  • Факт
    19.08.2023
    На фота ўся лукашыцкая эпоха
  • Чарлз
    19.08.2023
    Нешта гэтыя разваліны не вельмі падобныя да будоўлі :)))
  • даведка
    19.08.2023
    Продаётся недорого ликёра-водочный завод на родине министра обороны генерал-лейтенанта Вити Хренина...
    Предлагаю за хорошую службу, подтверждаемую характерным цветом лица постоянного потребителя предполагаемой продукции, отдать ему этот завод безвозмездно и наладить там производство «Хренинки» 44,82 % и «Хренинки Премиальной» крепостью 80,1 % об.

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму1

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

Літоўскі гістарычны архіў выкладзе ў сеціва мільёны дакументаў па гісторыі Беларусі. Гэта зробяць за грошы мармонаў28

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам22

Штучны інтэлект дапамог вырашыць адну з самых вядомых матэматычных загадак, за якую абяцалі мільён даляраў5

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму1

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць