Абʼява пра продаж «дома мары» вядомага шоўмена Яўгена Булкі з’явілася некалькі дзён таму. Артыст выставіў недабудаваны асабняк і ўчастак 25 сотак недалёка ад гарналыжнага комплексу ў Лагойску. Цана была надта нізкай — 25 тысяч даляраў, за што некаторыя падпісчыкі нават сталі яго папракаць.
Цяпер Яўген напісаў у інстаграме, што мае дзве прапановы — па 40 тысяч даляраў. Ён папрасіў людзей, якія маюць сапраўдны намер купіць яго дом, вызначыцца найбліжэйшым часам.

Артыст кажа, што гэта пытанне для яго псіхалагічна вельмі цяжкае, таму ён хоча закончыць з ім як мага хутчэй.
Шоўмен Яўген Булка падтрымаў пратэсты 2020 года, трапіў у «чорныя» спісы ў Беларусі і пачаў новае жыццё ў Ізраілі, працуе там санітарам.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары