Культура11

Бабкоў ва Уроцлаве

Ігар Бабкоў, аўтар раману «Адам Клакоцкі ды ягоныя цені», у ліку сямі намінантаў, у гэтую суботу пазмагаецца за прэстыжную літаратурную прэмію Angelus.

Ігар Бабкоў, аўтар раману «Адам Клакоцкі ды ягоныя цені», у ліку сямі іншых літаратараў, у гэтую суботу пазмагаецца за прэстыжную літаратурную прэмію Angelus. Урачыстая цырымоніі ўручэння прэміі адбудзецца ў польскім горадзе Ўроцлаў.

«Ва Уроцлаве з літаратурнай прэміі робяць шоу, — кажа Ігар Бабкоў. — Наколькі мне вядома, цырымонія будзе аздобленая святло-музыкай, танцоўшчыкамі і зачытваннем тэатральнымі акторамі ўрыўкамі з твораў намінантаў, а таксама драматычным расканвертаваннем капэртаў з імем пераможцы».

Прэмія Angelus прызначаецца пісьменнікам, якія паходзяць з Сярэдняй Еўропы, і ў тым ліку з Польшчы, якія змаглі «ўздняць у сваёй творчасці пільнейшыя пытанні сучаснасці, заахвочвіць чытача да роздуму, паглыбіць веды пра свет іншых культур». Каб намінавацца на гэтую прэмію літаратару неабходна мець кнігу, выдадзеную ў перакладзе на польскую.

Раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» летась быў выдадзены ў Варшаве па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. Па-беларуску раман выйшаў у 2001 годзе ды зрабіўся вяхой у айчыннай інтэлектуальнай прозе, але стаў, як пісала тады крытыкі, «першай беларускай кнігай не для ўсіх».

У Бабкова — 6 спаборнікаў, сярод якіх такія вядомыя літаратары, як баснійска-харвацкі пісьменнік Міленка Ергавіч і чэшскі пісьменнік Ёзэф Шкворацкі.

Урыўкі рамана (у арыгінале) можна прычытаць :

на старым сайце НН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт34

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць