Грамадства

Абітурыенты змогуць дыстанцыйна падаваць дакументы адразу ў некалькі ВНУ

Мінадукацыі распрацоўвае адзіны інфармацыйны партал для абітурыентаў. Праз платформу можна будзе дыстанцыйна падаць дакументы ў адзін або адразу некалькі ВНУ. Пра гэта Tochka.by распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Фота: Tochka.by

Важны нюанс: абітурыент зможа падаваць дакументы ў розныя ВНУ толькі ў межах адной групы спецыяльнасцяў.

Падчас цяперашняй уступнай кампаніі такі эксперымент ужо правялі з Акадэміяй МУС і Магілёўскім інстытутам МУС — туды быў адзіны конкурс. Пры падачы дакументаў абітурыенты ў парадку прыярытэтнасці паказвалі, у якой з ВНУ і на якую спецыяльнасць яны хочуць паступіць.

Без вочнай падачы арыгінала дакументаў пакуль не абысціся, але праходзіць яна будзе пазней.

Па словах міністра, трэба праверыць іх сапраўднасць і забяспечыць абарону персанальных даных. Новаўвядзенне пазбавіць абітурыентаў і іх бацькоў ад паездак па розных гарадах і бегатні паміж ВНУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны34

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ76

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны34

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць