Грамадства1818

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Развагі прапагандыста Рыгора Азаронка аб інтэлігенцыі, на якую «шкада, што не было Берыі, Сталіна і Жданава», не пакінулі абыякавай намесніцу старшыні гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлану Вараніцу. Яна вырашыла выказаць усё, што думае, пра Азаронка.

Намесніца кіраўніка «Белай Русі» па Гродзеншчыне Святлана Вараніца пікетуе ля генконсульства Польшчы ў Гродне, 13 лютага 2023 года. Фота: «Гродзенская праўда»

Вараніца ў сваім канале піша, што ад тэлеграм-канала Азаронка даўно адпісалася і яго аўтарскіх перадач не глядзіць. Але пасля слоў мамы (маўляў, «у 20-м можна было зразумець, чаму ён абзываецца, а цяпер — гэта ўжо нікуды не варта»), вырашыла глянуць.

«Калі б у жыцці не сустракалася, не ведала, то вырашыла б, што слухаю ўтрапёнага чалавека. Адчуванне, што стаў закладнікам таго вобразу на ТБ, які ці то сам сфармаваў, ці то гэта камандная праца.

Яшчэ мая мама папрасіла мяне «не чапаць» Азаронка. Маўляў, хай сабе кажа, што хоча. Ён жа адкрыта прыніжае і запалохвае, а хто там яго ведае, якія людзі якіх пасад яму за гэта апладзіруюць. Пачну абурацца — згадаюць і мне, і дзецям маім. Паквітаюцца», — піша Вараніца.

І дадае, што таму і выказваецца, што хоча жыць далей у Беларусі і ёй страшна ад таго, куды могуць завесці краіну некаторыя прапагандысты і што будзе з яе дзецьмі і ўнукамі.

«Я не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай і бондараўшчынай, не хачу, каб іх запалохвалі казематамі Лубянкі і новым Жданавым са Сталіным.

Я не магу прыняць той формы, у якую звальваецца мой таварыш па партыі «Белая Русь» Рыгор Азаронак».

У канцы допісу прадстаўніца «Белай Русі» адзначыла, што супраць «ашалелага шальмавання рэктарскага корпуса Беларусі».

«Жуку Ігару Георгіевічу ўжо з натоўпу крычалі «пацук» у жніўні 2020. З дзяржаўнага тэлеканала таксама такое пракрычалі?»

Раней Вараніца асуджала дзейнасць інфаказачкі Вольгі Бондаравай. Прэтэнзіі прарасійскай актывісткі да некаторых тэатральных спектакляў (ёй падалося, што дзяцей там вучаць талерантнасці да монстраў, а пасля і да «педафілаў і трансгендараў») нават ідэолагу «Белай Русі» падаліся абсурднымі.

Каментары18

  • Вітаўт
    27.08.2023
    Ні маці Вараніцы, ні яна сама не зразумелі, што абуральныя паводзіны Азаронка і Бондаравай - гэта цалкам арганічны працэс у працэсе дэградацыі нелегітымнага рэжыма. Бо гэта непазбежны вынік таго, што пасля гвалтоўнага крадзяжу выбараў адзіны рэсурс, які трымае рэжым і ягоную апрычную варту, тэрарызуючыя любое іншадумства - гэта падачкі з Крамлю. А за гэта прыходзіцца расплачвацца і з усіх сіл дэманстраваць лаяльнасць, нават у самым абсурдным выглядзе
  • *
    27.08.2023
    Чаго вартая прапагандыстка Белай Русі? Што яна тут цюлку пхае. Шаноўная - вы есьць чальцом арганізацыі, якая непрыхавана за знішчэньне Беларусі і беларускасьці. Пра што вы тут? 
    Ужо тады парвіце свой партбілет і выказвайцесь - маўляў, прабачце, памылілась не магу трываць
  • За Свабоду!
    27.08.2023
    Дык вы ж яго самі і "нарадзілі", ён жа ваш, ябацькавы, вы ж служыце аднаму дыктатару.  Глытацйе вялікай лыжкай.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы38

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»17

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →