Грамадства88

У Гарадку да Дня беларускага пісьменства паставілі «помнік «Букварю»

Анансавалася, што гэта будзе «арыгінальны арт-аб'ект у выглядзе літар беларускага алфавіта — з «Ў» і «І» — так пісала віцебская дзяржаўная газета «Витьбичи». Аднак з бетонных літар складаецца рускае слова «Букварь».

У Гарадку (Віцебская вобласць) 2-3 верасня адзначаецца XXX Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай падзеі ў Вераніцынскім скверы ўсталявалі скульптурную кампазіцыю з літар кірылічнага алфавіту.

Для тых, хто сам не зможа скласці слова з набору бетонных літар, на пастаменце прымацавалі шыльдачку: «БУКВАРЬ». Посвещается XXX Дню белорусской письменности». У надпісе памылка: паводле граматыкі рускай мовы, трэба пісаць «посвящается».

Скрыншот відэа АНТ

Мяркуючы па ранішнім рэпартажы АНТ, памылку заўважылі і выправілі, піша «Люстэрка».

«Помнік «Букварю» — гэта аўтарская праца Ігара Сілкі, студэнта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Да слова, на ўваходзе ў Вераніцынскі сквер, названы так у памяць пра земляка Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе», таксама з'явілася новая скульптурная кампазіцыя да Дня беларускага пісьменства. Яна зроблена з жалезнай бляхі і ўяўляе сабой стос кніг, які «расце» з камля дрэва.

Дапаўняе кампазіцыю шыльда ў выглядзе папяровага світка з «нержавейкі», на якім напісана назва сквера. «Аўтарамі з'яўляюцца Юрый Татарыновіч, Аляксандр Зелянкоўскі і Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт», — паведамляе газета «Гарадоцкі веснік».

Фота: garadvest.by

Юрый Татарыновіч — дырэктар глыбоцкага прадпрыемства «В ажуре», якое непасрэдна і вырабіла кампазіцыю пад назвай «Дрэва беларускага пісьменства». Сёлета ў сакавіку суд Глыбоцкага раёна аштрафаваў прадпрымальніка на 2 590 рублёў (70 базавых велічынь) за так званае «несанкцыянаванае пікетаванне ў інтэрнэце»: Татарыновіч быў пакараны за тое, што на сваю аватарку ў фэйсбуку наклаў малюнкі ўкраінскага сцяга і гістарычнага беларускага герба «Пагоня». Свае віны асуджаны не прызнаў.

Каментары8

  • Андрусь
    02.09.2023
    Гэтая навіна ў выкладанні Нашай Нівы - яшчэ адзін аргумент на карысць таго, чаму мы мусім у сваёй мове называць мову расіі - "расійская", ды не "руская". Бо, з вашае, НН, нататкі вынікае, што нічога кепскага не адбылося, бо і "Букварь" - рускі, і на мове - рускай, а гэта, як бы пра Русь, а не пра расію, а Скарына таксама выдавал "Біблію руску", то гэты "Силка Игорь" у гэтай сувязі быццам бы і не выглядае такім афэлкам, якім ёсць насамрэч.  
  • Алек. Ру
    02.09.2023
    Усë лагічна: у напау́пісьменнага "прэзідэнта"І чэлядзь напау́пісьменная. І беларусаненавісніцкая. І пракрамлëу́ская.
  • Гэта жах
    02.09.2023
    Рускаміраўмкі жах

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць