Грамадства1212

Намеснік генпракурора праверыў кароўнік і расказаў, як трэба працаваць на ферме

Намеснік генпракурора Аляксей Стук з рабочым візітам наведаў Гомельскую вобласць. Сярод іншага ён асабіста вырашыў навесці парадак у кароўніку малочнай фермы «Урыцкае». Да яго там ужо наводзілі парадак пракуроры Гомельскага раёна і Гомельскай вобласці.

Аляксей Стук на ферме. Фота: прэс-служба Генпракуратуры

Малочнатаварная ферма «Урыцкае» ўжо была ўзятая на кантроль пракуратурамі Гомельскага раёна і Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Апошні раз пракурорскія работнікі наведвалі яе на пачатку жніўня 2023 года.

Праз месяц Стук «ацаніў стан жывёлагадоўчых абʼектаў, працоўную дысцыпліну, а таксама праверыў ліквідацыю раней выяўленых органамі пракуратуры парушэнняў».

Выявілася, што «на сёння выпраўлена толькі малая частка ўскрытых недаглядаў і недахопаў з моманту апошняга візіту».

«Так, чарговы раз устаноўлены парушэнні тэхналогіі і рэжыму кармлення. У цялят, якім ад двух да шасці месяцаў, канстатавана знясіленне. У іх адсутнічаў падсцілачны матэрыял. У выніку няспраўнасці паілак секцыі з жывёламі былі ў падтопленым стане і запоўненыя арганікай. Ветэрынарныя прэпараты захоўваліся неналежным чынам», — даводзіць прэс-служба Генпракуратуры.

Размаўляючы з работнікамі фермы, Аляксей Стук нагадаў, што кожны кіраўнік і работнік прадпрыемства нясе персанальную адказнасць за захаванне пагалоўя. Звярнуў увагу на важнасць строга прытрымлівацца ветэрынарных і санітарных нормаў пры доглядзе і кармленні маладняку. Асвяжыў веды работнікаў гаспадаркі ў сферы вытворчай і службовай дысцыпліны, а таксама адказнасці за яе парушэнне, як піша прэс-служба.

Выяўленыя парушэнні на кантроль цяпер узяла пракуратура вобласці.

Каментары12

  • Саўка
    05.09.2023
    У іх адсутнічаў падсцілачны матэрыял

    Дык чаго ж ён асабіста не ўзяў і не падсцяліў, а наадварот - рукі за спіной схаваў, каб не запэцкацца?

    А так традыцыя добрая. Мо ўжо варта каб па фермах пачалі ездзіць Церцель, Кубракоў, Карпянкоў і Бедункевіч? Жадана ў шлемах і пры зброі. Ну каб адразу і папулярна нагадваць, "што кожны кіраўнік і работнік прадпрыемства нясе персанальную адказнасць за захаванне пагалоўя"?
  • Zet
    05.09.2023
    Сьвіньні садзяць апэльсіны
    І сьпявае хор казьліны
    Пішуць бараны раманы
    А акулы гояць раны
  • даведка
    05.09.2023
    Заместители генпрокурора уже отстали от жизни... Вчера поступила новая вводная: всех на свинофермы. Всех!

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць