Грамадства

Мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі за перасылку відэа вайсковай тэхнікі

У Мінскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Андрэя Рамановіча паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла Андрэю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Андрэй Рамановіч. Фота: сацсеткі

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адну з тэлеграм-групаў, прызнаных «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. Андрэй цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як «сродак здзяйснення злачынства».

Андрэю 35 гадоў, ён жыве ў Пінскім раёне.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Андрэй Анатольевіч Рамановіч.

Каментары

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць