Грамадства55

Аддзел расследаванняў літоўскага LRT апублікаваў артыкул з крытыкай Паўла Данейкі

Данейка прабачыўся за свае словы з 2019-га, а вось абвінавачванні ў сувязях з лукашэнкаўцамі і расійскімі структурамі рашуча абвяргае. У подбіўцы артыкула можа быць пытанне, хто мае адкрыць факультэт эканомікі ЕГУ.

Павел Данейка. Фота: beroc.org

14 верасня аддзел раследаванняў літоўскага LRT апублікаваў матэрыял, прысвечаны беларускаму бізнэсоўцу і дзеячу грамадзянскай супольнасці Паўлу Данейку. Журналісты звяртаюць увагу на тое, што ў хуткім часе пад дахам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта мае адкрыцца факультэт бізнэсу і эканомікі на базе даследчага цэнтра Beroc, дырэктарам у якім Данейка.

На стварэнне гэтай структуры плануецца выдаткаваць 1 мільён еўра фінансавання ад ЕС. Аднак, заяўляюць журналісты, Данейка не толькі неаднаразова негатыўна выказваўся ў бок Літвы, але і падтрымліваў рэжым Лукашэнкі.

Да 2020 года ён уваходзіў у кансультатыўную групу пры Радзе бяспекі Лукашэнкі, а таксама займаў пасаду члена рады дырэктараў Белгазпрамбанка і рэалізоўваў праекты з найбуйнейшымі банкамі, што кантралююцца расійскім рэжымам. 

Аўтары расследавання прыгадваюць словы Данейкі, якія ён сказаў у лістападзе 2019 года на круглым стале з удзелам дыпламатычнага корпуса, афіцыйных прадстаўнікоў улады Беларусі і шырокага кола кіраўнікоў міжнародных праектаў.

Тады Данейка сказаў, што Літва праваліла рэформы, а кіруюць там правыя нацыяналісты, якія хочуць падняць сабе рэйтынгі. На думку Данейкі, нармальныя адносіны паміж Беларуссю і ЕС не развіваюцца, бо Літва ўсё блакуе.

Таксама Данейка сказаў, што назву Літве падаравала Кацярына II, а Вільню — Сталін. Журналісты LRT сцвярджаюць, што Данейка не раз аналагічна выказваўся як у грамадскім асяроддзі, так і ў прыватных размовах, чаму яны маюць доказы. 

Акрамя таго, журналісты пішуць пра тое, што Данейка належыць да кола людзей, звязаных з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Ён неаднаразова выступаў экспертам у беларускіх медыя, а таксама супрацоўнічаў з расійскімі кампаніямі і банкамі, абіраўся ў кіруючыя органы. Да лютага 2022-га Данейка заставаўся членам рады дырэктараў Белгазпрамбанка. Афіцыйна ён пакінуў банк толькі ў ліпені гэтага года.

Па інфармацыі журналістаў LRT, пры падачы дакументаў на дазвол на жыхарства ў Літве Данейка не пазначыў, што калісьці выконваў кіраўнічыя абавязкі ў Белгазпрамбанку.

Па інфармацыі крыніц, на якія спасылаюцца журналісты, Данейка не толькі супрацоўнічаў з расійскім бізнэсам. Ëн падтрымліваў і кантакты са службамі Аляксандра Лукашэнкі. 

Сам Павел Данейка адказаў на абвінавачванні праз Аддзел камунікацыі BEROC.

Што датычыць выказванняў на адрас Літвы, то Данейка папрасіў прабачэння ва ўсіх, каго зачапілі яго словы.

Ён адзначыў, што гаварыў гэта на закрытай сустрэчы і крытыкаваў не Літву, а літоўскіх палітыкаў.

Скрыншот з выказваннямі Паўла Данейкі ў 2019 годзе

«Гэтая словы прагучалі на нефармальнай гутаркі з калегамі з Літвы, калі мы абмяркоўвалі шлях Беларусі да супрацоўніцтва з ЕС у рамках праграмы «Усходняе партнёрства» і перашкоды, якія замінаюць гэтаму супрацоўніцтву. Гэта была вельмі вострая і шчырая дыскусія закрытага характару, фрагмент якой запісаў журналіст, — гаворыцца ў адказе спадара Данейкі аддзелу расследаванняў LRT. — Хачу папрасіць прабачэння перад усімі, каго пакрыўдзілі мае словы. Выбачайце, хоць яны былі так сфармуляваныя і працытаваныя чатыры гады таму. Я разумею, што гэтыя словы могуць абразіць пачуцці літоўцаў. Я згодны, што нават у запале самых гарачых дэбатаў такія словы недапушчальныя».

Што датычыць таго, што Данейка не пазначыў пасаду ў Белгазпромбанку, то ён тлумачыць, што не палічыў банк стратэгічным аб’ектам, а ў кіраўніцтве банка заставаўся ў якасці незалежнага члена дзеля таго, каб захаваць асновы яго дзейнасці. Свае сувязі з прадстаўнікамі органаў бяспекі Беларусі ён абгрунтаваў супрацоўніцтвам у межах праекта «Кастрычніцкі эканамічны форум», у якім удзельнічалі як прадстаўнікі бізнэсу, так і ўлады. 

Журналісты звярнуліся з пытаннямі да дзяржаўных органаў Літвы, у прыватнасці Міністэрства замежных спраў, якое падтрымала хадайніцтва Данейкі пра дазвол на жыхарства. Там адказалі, што Данейка ўжо выбачыўся за свае словы і зразумеў сваю памылку, таму прэтэнзій з боку міністэрства да яго няма.

Павел Данейка ў 1996 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII склікання ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі і ўваходзіў у групу тых, хто паставілі подпісы пад патрабаваннем імпічменту Аляксандра Лукашэнкі. Пазней ён заставаўся актыўным у грамадзянскай супольнасці Беларусі і паралельна займаўся бізнэсам.

Сітуацыю журналістам пракаментаваў Андрус Кубілюс, былы прэм'ер Літвы, а цяпер дэпутат Еўрапарламента і сябар кіраўнічай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Кубілюс сказаў, што ён не згодны з працытаванымі вышэй словамі Данейкі, але можа зразумець яго выказванне з чалавечага пункту гледжання. 

«Можна па-рознаму ацэньваць выказванне чалавека. Але трэба памятаць, што ён сказаў гэта падчас блакавання Літвой дамовы аб партнёрстве паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю з-за Астравецкай АЭС, — нагадвае экс-прэм'ер. — Я і сам крытычна ставіўся да такога блакавання, і яно не ўсім падабалася як сярод навуковай, так і сярод грамадзянскай супольнасці Беларусі», — нагадаў ён.

Размовы пра магчымае адкрыццё пад дахам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта двух новых факультэтаў — бізнэсу і эканомікі, а таксама інфармацыйных тэхналогій — ідуць ад пэўнага часу. Іх адкрыццё магло б надаць новы імпульс развіццю ўніверсітэта. Пасля публікацыі LRT узнікае пытанне, хто будзе гэтым займацца.

Каментары5

  • 1940
    14.09.2023
    А што ён не правільна сказаў? Вільнюс нусу, Летувас русу1
  • Тутэйшы
    14.09.2023
    Даўно час перавозіць гэты ЕГУ хоць у тую Польшчу. Хопіць, каб на беларускай тэматыцы выбівалі грошы пад праэкты не сяброўскія нам структуры. Яўна ж зноў свайго кагосці хочуць уладкаваць, як з Мілінкевічам было!
  • Отто Плоскоседа
    14.09.2023
    Цитата из текста выше: Также Данейко сказал, что название Литве подарила Екатерина II, а Вильнюс — Сталин. Журналисты LRT утверждают, что Данейко не раз аналогично высказывался как в общественной среде, так и в частных разговорах, чему они имеют доказательства.
    -Вот по этой причине мне не ясно: есть ли разум у тех беларусов, что поехали туда. Ведь есть же союзническая Польша!!! Вы еще не поняли?
    -Я худею с вас, кто поехал туда.

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага13

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не адны ў космасе». Новая справаздача Пентагона пра НЛА выклікала спрэчкі ў Кангрэсе ЗША9

Міліцыя папярэдзіла пра перакрыццё вуліц у Мінску ў сувязі з вучэннямі1

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання16

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага13

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →